29 верасня а 15-ай гадзіне ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы з нагоды правядзення Дзён Еўрапейскай спадчыны на тэму «Спадчына і прырода»
Да Дзён Еўрапейскай спадчыны галерэя прадстаўляе выставу фотаздымкаў вядомых беларускіх аўтараў Сяргея Плыткевіча, Валерыя Вядрэнкі, Альфрэда Мікуса, Віктара Суглоба, Кастуся Дробава, Віктара Малышчыца, Юрыя Жэрко, Віталія Раковіча, Віктара Ведзеня, Міхаіла Кулеша, Дзмітрыя Осіпава, якія адлюстроўваюць прыгажосць і непаўторнасць беларускай прыроды. Кожны фотаздымак суправаджаецца вершамі, якія напісалі паэты Фёдар Баравы, Ірына Карнаухава, Марына Шапавалава, Святлана Рыжкова, Бажэна Мацюк, Віктар Кажура.
У цырымоніі адкрыцця прымуць удзел прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Мінскага гарвыканкама, дыпламатычных прадстаўніцтваў, устаноў культуры, адукацыі і навукі, грамадскіх арганізацый, СМІ.
Адрас галерэі: Кастрычніцкая плошча, 1 (Палац Рэспублікі).