adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

30 снежня 2024 года ў Малой зале ім. Р. Шырмы ў рамках Адзінага дня інфармавання на тэму "Беларусь – краіна міру і згоды" адбылася сустрэча калектыву Беларускай дзяржаўнай філармоніі з Міністрам культуры

30.12.2024

30 снежня 2024 года ў Малой зале ім. Р. Шырмы ў рамках Адзінага дня інфармавання на тэму "Беларусь - краіна міру і згоды" адбылася сустрэча калектыву Беларускай дзяржаўнай філармоніі з Міністрам культуры, Заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Русланам Іосіфавічам Чарнецкім.

У ходзе сустрэчы Р.І.Чарнецкі асвятліў актуальныя пытанні, якія датычацца ў першую чаргу забеспячэння нацыянальнай бяспекі, падтрымання міру і згоды. Асаблівую ўвагу спікер удзяліў знешняй палітыцы краіны, падкрэсліваючы міралюбнасць і гасціннасць, якімі славіцца Беларусь. Пажаданнем для творчага калектыву Беларускай дзяржаўнай філармоніі стаў заклік да аб'яднання, захавання суверэнітэту, усведамлення важнасці сферы культуры ў развіцці дзяржаўнасці.

Другая частка сустрэчы, якая прайшла ў фармаце "пытанне - адказ", перарасла ў адкрыты дыялог. З залы паступілі актуальныя прапановы па забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі падведамных устаноў культуры, стварэнню ўмоў для сертыфікаванага рамонту музычных інструментаў, пашырэнню гастрольных маршрутаў філарманічных калектываў, развіццю ўзаемадзеяння з замежнымі партнёрамі і павелічэнню беларускага культурнага экспарту.

На заканчэнне сустрэчы Руслан Іосіфавіч пабываў на рэпетыцыі Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь, які рыхтуецца да традыцыйнага штогадовага канцэрта "Новы год у філармоніі".

Руслан Іосіфавіч падзякаваў калектыву за работу, пажадаў поспехаў у творчасці і павіншаваў усіх з надыходзячымі святамі.




arrow
arrow