31 мая ў Вялікім тэатры Беларусі прайшоў юбілейны канцэрт да 80-годдзя Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа
З віншавальным словам да ганаровых гасцей і гледачоў канцэрта звярнуўся Міністр культуры, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Руслан Чарнецкі.
Міністр культуры адзначыў, што гісторыя Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа шматгранная, поўная яркіх падзей і дасягненняў. Сярод выпускнікоў гімназіі-каледжа дзясяткі таленавітых артыстаў, педагогаў і харэографаў, вядомых не толькі ў нашай краіне, але і далёка за мяжой.
Руслан Іосіфавіч таксама выказаў шчырую падзяку за плённую дзейнасць і прафесіяналізм педагагічнаму складу гімназіі-каледжа.
Руслан Чарнецкі пажадаў усім невычэрпнай энергіі, добрага настрою, моцнага здароўя, далейшых поспехаў і задавальнення ад працы на сваю і грамадскую справу.
У юбілейным канцэрце, падрыхтаваным харэаграфічнай гімназіяй-каледжам сумесна з Вялікім тэатрам Беларусі, удзельнічаюць навучэнцы каледжа, салісты і артысты Вялікага тэатра Беларусі, а таксама запрошаныя артысты - яркія прадстаўнікі беларускай балетнай школы..