adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

8 ліпеня пройдзе свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў-2023»)

30.06.2023

8 ліпеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна (Магілёўская вобласць) пройдзе свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў-2023»), якое ўжо стала традыцыйным.

Гулянні традыцыйна пройдуць у маляўнічым месцы на беразе Дняпра, каля моста, які злучае не толькі два населеныя пункты - Александрыю і Копысь, але і дзве вобласці - Магілёўскую і Віцебскую.

У 2023 годзе галоўнай тэмай свята стане тэма Года міру і стварэння.

Асноўныя мерапрыемствы пройдуць у адзін дзень, 8 ліпеня (субота), з 11.00 і завершацца начной дыскатэкай.

Тэрыторыя свята і тэматычныя пляцоўкі будуць аформлены з улікам выкарыстання дзяржаўнай сімволікі, лагатыпаў Года міру і стварэння і свята «Купалле».

У мерапрыемствах прымуць удзел замежныя госці з 19 рэгіёнаў Расіі. Дэлегацыі прадставяць майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

На тэрыторыі «Купальскага поля» 8 ліпеня ў перыяд з 11.00 да 00.00 будзе арганізавана работа тэматычных пляцовак:

павільёнаў «#МерчПершага» і «Да дома» з рэалізацыяй прадукцыі прадпрыемстваў канцэрна «Беллегпрам»;

«Зроблена ў Беларусi», на якой будзе прадстаўлена выстава прадукцыі ААТ «Мінскі трактарны завод»,СЗАТ «БЕЛДЖЫ»;

«Абярэг міру і Саюзнага адзінства» са святочнай выставай-кірмашом, якая дэманструе самабытную народную культуру з рэгіянальнымі асаблівасцямі, праграмамі прэзентацый розных традыцыйных абярэгаў;

«Александрыйская гасціна» і «Гандлёвая суполка», дзе будуць працаваць гандлёвыя рады;

маладзёжная пляцоўка «Будуем будучыню разам» з дэманстрацыяй экспазіцый устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі;

«100 ідэй для Магілёўшчыны», на якой будуць прадстаўлены дасягненні навукі, інавацыйнай і тэхнічнай творчасці моладзі;

«Маладзёжны прэс-цэнтр «Александрыя-2023», дзе будзе ажыццяўляцца прэзентацыя журналісцкіх праектаў, архіўных друкаваных выданняў, стварэнне Цік-Ток кантэнту, працаваць мабільная тэлестудыя;

конкурс па хуткаснай зборцы карт-пазлаў Рэспублікі Беларусь «Ведаю Беларусь»;

рэспубліканскі турнір па паўэрліфтынгу - сілавое трохбор'е;

«Свята цырка» з працай цырка-шапіто;

«Палявы кінатэатр».

Традыцыйна на базе ДУА «Александрыйская сярэдняя школа Шклоўскага раёна» будзе арганізавана работа экспазіцыі «Малая радзіма» з наведваннем класа, у якім вучыўся Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка, і выставачнага праекта «Ніцей сяброўства перавівы» ім.Я.Р.Раманава»).

На сцэнічным подыуме выставы-кірмашу «Абярэг міру і Саюзнага адзінства», пачынаючы з 12.00 да 20.30, пройдуць тэматычныя канцэртныя праграмы з удзелам творчых калектываў абласцей Рэспублікі Беларусь, г.Мінска. У 16.00 на гэтай пляцоўцы пройдзе цырымонія ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла».

Праца малой канцэртнай пляцоўкі таксама пачнецца ў 12.00 з дзіцячай інтэрактыўнай шоу-праграмы «Сузор'е шчаслівага дзяцінства».

Далей на працягу свята яна будзе запоўнена канцэртнымі праграмамі: «Павер у мару» (песні з рэпертуару Ю.Антонава) з Максімам Шчарбіцкім (барытон, г.Масква) у суправаджэнні заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь аркестра народных інструментаў імя Л.Л. Іванова КК «Магілёўская абласная філармонія»; «Віцебск фестывальны» творчых калектываў ДУ «Цэнтр культуры «Віцебск»; «Мелодыя свету» і «Пачуццё роднай зямлі» ў выкананні калектываў Магілёўскай абласной філармоніі, а таксама выступленнямі творчых калектываў Палаца культуры Мінскага трактарнага завода.

А 15-й гадзіне адбудзецца цырымонія ўрачыстага адкрыцця свята.

Адным з ключавых у праграме стане мерапрыемства Саюзнай дзяржавы «Саюзная дзяржава на Купалле», у рамках якога адбудуцца канцэрт «Саюзныя зоркі ў гасцях у Александрыі» і ў ноч з 8 на 9 ліпеня на пляцоўцы перад малой сцэнай маладзёжная дыскатэка «Купальскі мікс» з паказам святломузычнага прадстаўлення.

З 16.30 да 17.00 пройдуць дэманстрацыйныя палёты самалётаў і парашутыстаў Магілёўскага аэраклуба ДТСААФ. Прадугледжана работа каментатара.

У 21.30 на галоўнай сцэне пачнецца «галоўны канцэрт» - шоу «Будзе вельмі цікава» ў фармаце творчага вакальнага спаборніцтва з удзелам зорак беларускай і расійскай эстрады, які завершыцца святочным феерверкам. Двухгадзінная музычна-забаўляльная праграма збярэ 3 тыс. гледачоў.

Галоўны канцэрт пройдзе ў фармаце народнага музычнага рынга паміж аграгарадкамі Копысь і Александрыя. Галоўнымі апанентамі на творчым вечары стануць традыцыйныя камедыйныя персанажы Дзед і Баба, якіх увасобяць на сцэне папулярны акцёр і тэлевядучы Уладзімір Варанкоў і заслужаная артыстка Беларусі Вольга Няфёдава. Падчас канцэрта ім трэба высветліць, жыхары якога населенага пункта больш творчыя і музычныя. А вырашаць жартоўную спрэчку давядзецца гледачам.

Суправаджаць канцэртную праграму будуць папулярныя тэлевядучыя Кацярына Цішкевіч і Павел Лазавік. На сцэне выступяць зоркі беларускай эстрады: Анатоль Ярмоленка, Уладзімір Правалінскі, Аляксандр Саладуха, Ірына Дарафеева, Вікторыя Алешка, Алена Ланская, Жанет, Руслан Аляхно і іншыя. У спісе выканаўцаў - беларускія гурты і ансамблі, у тым ліку «Аура», «Верасы» і «Беларусы». Сваю творчасць гледачам таксама падораць маладыя салісты, эстрадныя і оперныя артысты, харэаграфічныя калектывы, музыканты-інструменталісты, пераможцы тэлепраектаў і культурна-спартыўнага фестывалю «Вытокі».

Акрамя таго, у праграму ўвайшлі жартоўныя і камедыйныя нумары, спартыўныя выступленні, ігра на незвычайных народных інструментах, элементы ўсходняга каларыту. Многіх артыстаў публіка ўбачыць з нечаканага боку або ў нязвыклым амплуа. У спісе зорных гасцей - саліст групы «Земляне» Сяргей Скачкоў, спявачка Зара, народная артыстка Расіі Надзея Кадышава.

Праграма свята тут!

Для дастаўкі гасцей і ўдзельнікаў да месца правядзення свята сфарміраваны графікі і расклад руху чыгуначных цягнікоў рэгіянальных ліній і аўтамабільнага транспарту. Для транспартнага забеспячэння Беларускай чыгункай 8 і 9 ліпеня будуць назначаны дадатковыя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа па маршрутах «Магілёў - Копысь», «Копысь - Магілёў».


arrow
arrow