Анатолій Маркевіч зноў закрануў тэму неабходнасці стварэння пры міністэрстве Савета па культуры, у склад якога ўвайшлі б эксперты па ўсіх накірунках сферы, якія здолеюць аператыўна разглядаць і вырашаць праблемныя пытанні. Цяпер адбываецца падбор кандыдатур удзельнікаў Савета.
Былі ўзнятыя таксама пытанні ўмацавання беларускай дзяржаўнасці, патрыятычнага выхавання і развіцця ўнутранага турызму. Распрацаваны праект інструкцыі парадку арганізацыі і правядзення рэспубліканскага конкурса на найлепшыя культурныя праекты патрыятычнай тэматыкі. Конкурс прапаноўваецца правесці да канца года, вызначыўшы пераможцаў у намінацыях “Найлепшы спектакль” (з выдзяленнем асобных намінацый для тэатраў драмы, лялек і музычнага тэатра), “Найлепшая канцэртная праграма” (з падзелам на праекты ў сферы музычнага і эстраднага мастацтваў альбо харэаграфіі), “Найлепшы фільм” (у гульнявой, негульнявой і анімацыйнай форме), “Найлепшы твор выяўленчага мастацтва” (у жывапісе, графіцы, скульптуры і манументальным мастацтве), “Найлепшае культурнае мерапрыемства народнай творчасці” (з падзелам на канцэртныя праграмы, спектаклі, прадстаўленні аматарскіх калектываў, выстаўкі народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, інтэрактыўныя клубныя праекты), “Найлепшы інтэрактыўны музейны праект” (з падзелам на праекты культурна-асветніцкай дзейнасці, інклюзіўныя праекты, а таксама праекты ў гісторыка-краязнаўчай галіне) і “Найлепшы бібліятэчны інтэрактыўны праект”.