adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Абмяркоўваем праект змяненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры

17.11.2020
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь з 16 па 24 лістапада 2020 г. запрашае прыняць удзел у грамадскім абмеркаванні праекта Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб змяненні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

У адпаведнасці зпунктам 10 Палажэння аб парадку правядзення публічнага абмеркавання праектаў нарматыўных прававых, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28.01.2019 № 56, заўвагі і прапановы, якія паступаюць па праекце нарматыўнага прававога акта, улічваюцца пры яго карэкціроўцы і не разглядаюцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб. 

Заўвагі і прапановы па дадзенаму праекту просім накіроўваць не пазней 24 лістапада 2020 г. па адрасу: 08-3@kultura.by, 08-2@kultura.by
 
Кантактныя асобы:

Бейлін Віталь Юр’евіч (начальнік юрыдычнага аддзела Міністэрства культуры): тэл. 8017 306-42-54 (асоба адказная за распрацоўку зводнага праекта закона)
 
Лапаціна Наталля Уладзіміраўна (намеснік начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры): 
тэл. 8017 203-93-42 (па пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны)
 
 
Дзякуем за ваша меркаванне!



arrow
arrow