adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Адкрыццё Цэнтра культуры Беларусі ў Пекіне адбылося 30 мая 2017 г. у рамках Дзён культуры Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы

30.05.2017
Як адзначыў на цырымоніі адкрыцця Цэнтра культуры Беларусі ў Пекіне міністр культуры Барыс Святлоў, мэтамі цэнтра стане прадстаўленне і папулярызацыя культурнай спадчыны, сучаснай культуры і мастацтва Беларусі, інфармацыі аб грамадска-палітычным і эканамічным жыцці дзяржавы.

"Цэнтр будзе садзейнічаць развіццю беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў культурнай, гуманітарнай, адукацыйнай, турыстычнай і інфармацыйных абласцях шляхам пашырэння кантактаў і супрацоўніцтва з творчымі і культурна-адукацыйнымі ўстановамі, грамадскасцю дзвюх дзяржаў. Таксама цэнтр будзе садзейнічаць усебаковаму супрацоўніцтву паміж дзяржаўнымі, недзяржаўнымі і грамадскімі ўстановамі і арганізацыямі, пабрацімскія адносіны і партнёрскім сувязям паміж гарадамі і рэгіёнамі нашых краін.

У цэнтры будуць праходзіць мастацкія выставы, канцэрты беларускіх выканаўцаў, фестывалі нацыянальнай кухні, дэманстрацыя дакументальных, анімацыйных і мастацкіх фільмаў, створаных у Беларусі. І гэта далёка не поўны пералік усіх форм работы і мерапрыемстваў цэнтра», падкрэсліў Барыс Святлоў. У рамках адкрыцця Цэнтра культуры Беларусі ў Пекіне адбылася выстава работ беларускай мастачкі Марыны Эльяшевіч. Барыс Святлоў адзначыў, што персанальная выстава беларускай мастачкі "Ладдзя беларускай паэзіі на свяце Дуань", прымеркаваная да адкрыцця цэнтра, прысвечана кітайскаму паэту Цюй Юаню, які з'яўляецца сімвалам імкнення да свабоды. Для гасцей цырымоніі адкрыцця Цэнтра культуры выступіў ансамбль "Церніца".

arrow
arrow