adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Аляксандр Лукашэнка - удзельнікам «Купалля»: жывіце багата, любіце блізкіх і Беларусь

09.07.2022

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на Рэспубліканскім свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў - 2022») выказаў пажаданне ўсім удзельнікам свята жыць шчасліва і багата, любіць блізкіх і сваю родную Беларусь.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што менавіта на такім свяце добра разумееш, чаму для жыхароў Александрыі і наваколля дні Купалля - адны з самых доўгачаканых у годзе: «Да іх рыхтуюцца шмат месяцаў, каб усё атрымалася на славу. Бо людзі чакаюць самых дарагіх і блізкіх сяброў».

Прэзідэнт выказаў глыбокую ўдзячнасць усім арганізатарам свята: «Я заўважыў, што з году ў год яно становіцца ўсё прыгажэйшым і прыгажэйшым. І гэта дзякуючы тым, хто ў гэты бераг старажытнага Дняпра ўклаў сваю душу. Вялікі дзякуй вам, арганізатарам і ўдзельнікам мерапрыемстваў Александрыі».

Словы падзякі беларускі лідэр адрасаваў таксама гледачам свята: «Гэта зала пад зорным ліпеньскім небам не ўмяшчае ўсіх жадаючых. Але мільёны, мільёны беларусаў, нашых родных, блізкіх, суседзяў убачаць сёння і ў наступныя дні нас у іншых сродках масавай інфармацыі і па тэлебачанні. Так шмат людзей, якія праводзяць выхадныя са сваімі шматлікімі «сябрамі» тут, у Александрыі, рэдка знойдзеш на якім-небудзь іншым свяце. Душэўнай атмасферы і пачуцця адзінства тут заўсёды з лішкам хапае на ўсіх нашых сяброў. Дзякуй, што мы разам зноў акунаемся ў купальскую казку. Добрую, вясёлую і абавязкова са шчаслівым фіналам. Шчасця нам сёння, паверце, так не хапае. Хацелася б больш, а ўвогуле шмат яго і не бывае».

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за год, які прайшоў з папярэдняга свята, адбылося столькі ўсяго новага, нечаканага, прыемнага і зусім непрыемнага. «Асабліва ў роднай нашай Украіне. Вы бачыце, што адбываецца і што там робіцца. І кожны дзень прыносіць розныя навіны адтуль: і радасныя, але больш за ўсё - сумныя. Але гэты сівавалосы Днепр, які аб'яднаў нашы славянскія народы, я ўпэўнены, хуткім часам убачыць тут, на гэтым беразе, і нашых украінскіх сяброў. Мы, расіяне і беларусы, з задавальненнем гатовы іх убачыць на нашым свяце», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«Дарагія сябры! Будзьце здаровыя і шчаслівыя, жывіце багата, любіце блізкіх і сваю родную Беларусь», - пажадаў на заканчэнне Прэзідэнт.

Крыніца: БЕЛТА

arrow
arrow