Анлайн-чытанне рамана У.Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”
13 красавіка 2020 г. а 16 гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ў межах праекта “Чытаем класіку разам” распачынаецца анлайн-чытанне рамана У.Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”,прымеркаваная да святкавання 90-годдзя з дня нараджэння класіка сучаснай беларускай літаратуры.
Любая літаратура можа ганарыцца, калі мае свайго Уладзіміра Караткевіча. Без усякага пафасу можна сказаць, што яго жыццё – гэта ўзор служэння радзіме, народу, мове. Найвялікшая каштоўнасць усяго, што напісаў геніяльны пісьменнік у тым, што яго творы выхоўваюць патрыятычныя пачуцці, вучаць лепш разумець наша мінулае і сучаснае, адпавядаць яго веры ў свой народ беларускі.
Культура – гэта тое, што нас яднае. Падтрымаць акцыю “анлайн-чытанне рамана У.Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім” адгукнуліся вядомыя артысты, культурныя і грамадскія дзеячы, журналісты, палітыкі і бізнесоўцы Беларусі.
Кожны з удзельнікаў па чарзе на працягу двух тыдняў прачытае па адной з глаў вядомага рамана каб паказаць, што мы адзіны народ, мы побач і разам, мы шануем сваю культурную і памятаем гістарычную спадчыну, ганарымся тым, што мы БЕЛАРУСЫ.
Чытанне рамана, якое будзе адбывацца ў залах Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, можна глядзець анлайн на канале YouTube https://www.youtube.com/channel/UCsLvZ2XX8Ppuh2uRlfYHbFQ/featured
альбо знайсці ў сацыяльных сетках Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Спасылкі на сацыяльныя сеткі:
Facebook https://www.facebook.com/bellitmuseum/
ВКонтакте https://vk.com/bellitmuseum
Instagram https://www.instagram.com/bellitmuseum/?hl=ru