Жнівеньскі форум педагагічных работнікаў у сферы культуры адбыўся ў Мінску
26 жніўня ў Мінску адбыўся жнівеньскі форум педагагічных работнікаў у сферы культуры «Адукацыя ў сферы культуры: ад традыцый да новых магчымасцей будучыні». Гэта свайго роду старт новага 2022/2023 навучальнага года. У форуме прынялі ўдзел больш за 1000 чалавек з усёй краіны. Гэта выкладчыкі, студэнты, навучэнцы, кіраўнікі ўстаноў адукацыі ў сферы культуры, маладыя спецыялісты, супрацоўнікі ўпраўленняў культуры аблвыканкамаў, Міністэрства культуры.
Незадоўга да пачатку ўрачыстай часткі форума каля спартыўна-культурнага цэнтра БДУКіМ, а таксама ў самым цэнтры, дзе праходзіў форум, працавала выстава работ студэнтаў творчых ВНУ, навучэнцаў дзіцячых школ і каледжаў мастацтваў. Тут таксама былі прадэманстраваны метадычныя распрацоўкі выкладчыкаў устаноў адукацыі ў сферы культуры.
«Педагогі ў сферы культуры рэспублікі славяцца сваімі прафесійнымі дасягненнямі, чулымі адносінамі да дзяцей і сваёй працы, краіна ганарыцца вамі. – Наша культурнае мерапрыемства – гэта старт новага 2022/2023 навучальнага года, і сапраўды тэма нашага форума ў Год гістарычнай памяці не выпадковая: ад традыцый, якімі славіцца наша краіна - да інавацый, якія з'яўляюцца рухаючым механізмам развіцця сферы культуры. Праца педагога заўсёды заслугоўвала пашаны і павагі», – з такімі словамі да ўдзельнікаў форуму педагагічных работнікаў у сферы культуры звярнуўся першы намеснік Міністра культуры Валерый Грамада.
Валерый Іванавіч уручыў узнагароды Міністэрства культуры. Узнагароджаны каля 50 выкладчыкаў, настаўнікаў, старэйшын педагагічнай працы, якія сваім прафесіяналізмам, талентам унеслі важкі ўклад у выхаванне падрастаючага пакалення.