Cпіральнаe пляценнe Браслаўскага, Верхнядзвінскага, Гарадоцкага раёнаў і г.Віцебска Віцебскай вобласці
Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай радай па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны прынята рашэнне аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці традыцыйнай тэхналогіі спіральнага пляцення Браслаўскага, Верхнядзвінскага, Гарадоцкага раёнаў і г.Віцебска Віцебскай вобласці
На пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны, якое адбылося 15.01.2020, было прынята рашэнне аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і катэгорыі “А” традыцыйнай тэхналогіі спіральнага пляцення Браслаўскага, Верхнядзвінскага, Гарадоцкага раёнаў і г.Віцебска Віцебскай вобласці.
Спіральнае пляценне – адзін з самых старажытных і распаўсюджаных відаў пляцення ў традыцыйнай культуры.
Тэхналогія спіральнага пляцення даволі простая: жгуты саломы ўкладваюцца па спіралі і злучаюцца паміж сабой лазовымі стужкамі, каранямі хвойных парод дрэў, ільнянымі альбо канаплянымі ніткамі. Спачатку ўкладаюць па спіралі круглае або авальнае дно, а пасля нарошчваюць вышыню і аб’ём сценак. Тэхналогія дазваляе звужаць або пашыраць аб’ём, рабіць круглыя, цыліндрычныя і шарападобныя ёмкасці. Мастацка-дэкаратыўныя вартасці вырабаў спіральнага саломапляцення залежаць ад шматлікіх фактараў: ад эластычнасці падрыхтаванага матэрыялу, розных адценняў колеру матэрыяла (ад светла жоўтага да цёмна-карычневага), канструктыўнай формы вырабу, ад рытму дэкаратыўных радоў аплёткі.
Сёння тэхналогію спіральнага саломапляцення захавалі і развіваюць майстры з ў Браслаўскага, Верхнядзвінскага, Гарадоцкага раёнаў Віцебскай вобласці і ў г. Віцебска.