adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Беларускім мастацкім практыкам саломапляцення будзе нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

12.02.2020

12 лютага 2020 года ў Міністэрстве культуры адбылося пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны, на якім былі разгледжаны прапановы аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці чатыром нематэрыяльным праяўленням творчасці чалавека:
1. “Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення”;
2. “Традыці інсітнага (наіўнага) мастацтва Віцебшчыны”;
3. “Традыцыя выпякання грачанага хлеба” на тэрыторыі Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці;
4. “Тэхналогіі і традыцыі выпякання хатняга хлеба” ў в.Жораўка і в.Кузьмічы Любанскага раёна Мінскай вобласці.

Па дадзеным прапановам навукова-метадычнай радай прыняты станоўчыя рашэнні, на падставе чаго Міністэрствам культуры адзначаныя элементы будзуць уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

arrow
arrow