adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Беларускі саюз кінематаграфістаў адзначыў 60-годдзе

05.11.2022

Урачыстая цырымонія, прысвечаная юбілею, адбылася 5 лістапада ў Тэатры-студыі кінаакцёра. З нагоды цырымоніі ў глядзельнай зале тэатра сабралася шмат гасцей: ветэранаў кіно, пачынаючых і дзеючых кінематаграфістаў.

На пачатку ўрачыстасці прысутным паказалі фільм, прысвечаны гісторыі Беларускага саюза кінематаграфістаў. У хроніцы сустрэліся адразу некалькі пакаленняў. Аўтарам карціны выступіў Кірыл Халецкі, які ствараў гэта кіно пад кіраўніцтвам вядомага беларускага рэжысёра Алены Туравай. У кадры ветэраны - сцэнарыст Ізольда Кавелашвілі, стваральніца «Лістапада» Валянціна Сцяпанава, аператар і рэжысёр Дзмітрый Зайцаў, актрыса Таццяна Мархель і іншыя. Героі дакументальнай стужкі расказалі аб тым, як ствараўся саюз кінематаграфістаў і якую ролю ён адыграў у іх жыцці.

— Ад імя Міністэрства культуры хачу павітаць усіх прысутных. Вельмі прыемна, што ў зале сабраліся і майстры, якія рабілі імя беларускаму кінематографу, і маладое пакаленне, якому яшчэ неабходна зрабіць свае крокі ў гэтым напрамку. Ад імя Мінкультуры шчыра віншую Саюз кінематаграфістаў з цудоўным юбілеем — 60-годдзем з дня яго стварэння. Кінематаграфія заўсёды была і застанецца асаблівым відам мастацтва, - адзначыў Першы намеснік Міністра культуры Валерый Грамада.

У працяг цырымоніі былі ўручаны ўзнагароды членам Беларускага саюза кінематаграфістаў.

— Саюз кінематаграфістаў удзельнічае ў фестывалі з 1994 года, таму святкаванне юбілею мы вырашылі правесці ў дні «Лістапада», калі ў Мінск прыедзе вялікая колькасць нашых даўніх сяброў, калег, партнёраў, — растлумачыў старшыня РГА «Беларускі саюз кінематаграфістаў» Віктар Васільеў.

arrow
arrow