adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Без духоўнасці мастацтва няма! ...або Сусветнаму дню навукі за мір і развіццё прысвячаецца...

11.11.2023

Сёння ў душэўнай атмасферы Нацыянальнага мастацкага музея адбылася ўрачыстая перадача ў дар музею скульптурнай кампазіцыі 1968-га года "Археолагі" аднаго са знакамітых італьянскіх мастакоў - Джорджа дэ Кірыка.

Джорджа дэ Кірыка ствараў свае творы мастацтва, натхняючыся антычнасцю і нямецкай філасофіяй. Яго выразная творчасць паўплывала на з'яўленне і развіццё самага нестандартнага напрамку ў выяўленчым мастацтве — сюррэалізму, а біяграфія майстра, насычаная цікавымі падзеямі, прыцягвае ўвагу мастацтвазнаўцаў і прыхільнікаў жывапісу.

Скульптура "Археолагі" была падорана Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнка ў адной з замежных камандзіровак. Па даручэнні Кіраўніка дзяржавы Міністр культуры ўдастоены гонару ўручыць унікальную скульптуру - бронзавы сімвал сяброўства музею.

Аднак гэта не адзіная падзея, якая сабрала і мэтраў выяўленчага мастацтва, і студэнтаў мастацкага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. У зале музея адкрылася выстава "Школа творчасці", на якой прадстаўлены дзіўныя дыпломныя работы студэнтаў акадэміі мастацтваў за 60 мінулых гадоў.

З прывітальным словам выступіла Ганна Уладзіміраўна Конанава - генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея і Міхаіл Рыгоравіч Баразна - рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Асаблівы госць мерапрыемства - народны мастак Іван Якімавіч Міско.

Як адзначыў Анатоль Мечыслававіч: “Асаблівую цікавасць выклікаюць работы тых выпускнікоў, якія праславілі нацыянальную школу выяўленчага мастацтва не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Гэта і Леанід Шчамялёў, і Барыс Аракчэеў, і многія іншыя". Паводле слоў Міністра культуры: "Плённае супрацоўніцтва паміж Беларускай дзяржаўнай акадэміяй мастацтваў і Нацыянальным мастацкім музеем падорыць свету яшчэ не аднаго вялікага майстра, работы якога будуць праслаўляць нашу любімую Рэспубліку Беларусь!"

Выставу мастацкіх палотнаў суправаджала цудоўная класічная музыка ў выкананні аркестра студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.























https://youtube.com/shorts/c69gDuPKPEM?si=fta_N7mnQDHLgZmS

https://youtube.com/shorts/g_uTrIiRYck?si=g_Az4Zytz-zTrfDw

https://youtube.com/shorts/enOHik59fGc?si=B98vG77GzwZFkz0X

arrow
arrow