Дэлегацыя Міністэрства культуры на чале з Міністрам Анатолем Маркевічам прыняла ўдзел у памятнай цырымоніі з нагоды 80-й гадавіны Хатынскай трагедыі ў мемарыяльным комплексе «Хатынь»
Работнікі міністэрства і ўстаноў культуры ўшанавалі памяць загінуўшых і ўсклалі кветкі да помніка Непакоранаму чалавеку і Вечнаму агню.
Хатынь была знішчана гітлераўцамі разам з жыхарамі 22 сакавіка 1943 года. Загінулі 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей. Яе страшны лёс у гады нямецка-фашысцкай акупацыі падзялілі звыш 9 тыс. сёл і вёсак Беларусі. Адкрыты ў 1969 годзе на месцы знішчанай вёскі мемарыяльны комплекс «Хатынь» стаў сусветным сімвалам незлічоных ахвяр, пакут і мужнасці простых людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны. У 2022 г. на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу праведзены рэстаўрацыйныя работы, пабудаваны новы будынак музея, адноўлена старажытная вясковая царква (храм Нараджэння Прасвятой Багародзіцы). Мемарыял уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)