adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Дні духоўнай культуры Расіі ў Беларусі

13.10.2022

З 13 па 15 кастрычніка будуць праходзіць Дні духоўнай культуры Расіі ў Беларусі. Урачыстая цырымонія адкрыцця адбудзецца 14 кастрычніка ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я.Купалы. Тут пройдзе канцэрт хору Срэценскага манастыра. Пачатак - 19.00. Хор таксама выступіць у г. Слоніме (13 кастрычніка) у раённым Доме культуры.

13 кастрычніка

  • з 14.30 да 16.00 расійскія спецыялісты будуць праводзіць майстар-класы па рэстаўрацыі музейных прадметаў і музейных калекцый, помнікаў (аб'ектаў) культурнай спадчыны ў Нацыянальным мастацкім музеі, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі - майстар-класы па рэстаўрацыі і кансервацыі кніжных помнікаў;
  • у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё сумеснай выставы РАСФОТА і Наўгародскага дзяржаўнага аб'яднанага музея-запаведніка «Святыні старажытнага Ноўгарада – святло, якое дайшло праз стагоддзі». Пачатак - 16.15;
  • у Беларускай дзяржаўнай філармоніі народны артыст Расіі Яўген Міронаў і камерны ансамбль «Салісты Масквы» пад кіраўніцтвам народнага артыста СССР і Расіі Юрыя Башмета прадставяць спектакль-канцэрт «Ван Гог. Лісты да брата». Пачатак - 19.00.

14 кастрычніка

  • у Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, выратаванні Айчыны нашай паслужыўшых» пройдзе канферэнцыя, прысвечаная агульнай культурна-гістарычнай і духоўнай спадчыне Беларусі і Расіі. Пачатак – 13.00.

15 кастрычніка

  • у Малой зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца канцэрт ансамбля гусляроў «Купіна». Пачатак - 19.00.

Арганізатарамі Дзён духоўнай культуры Расіі ў Беларусі выступаюць Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

arrow
arrow