adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Гітарыст-віртуоз Том Сінатра выступіць на Берасцейскім балі

05.07.2019

XVII Берасцейскі канцэрт-баль наладзяць 28 ліпеня ў Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы ў гонар святкавання 75-й гадавіны вызвалення абласнога цэнтра ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА заслужаны дзеяч мастацтваў, старшыня абласнога музычнага таварыства Лілія Батырова.

Патанцаваць на балі ў суправаджэнні гарадскога духавога аркестра пад кіраваннем Валерыя Коваля госці змогуць у другім аддзяленні. А ў першым на сцэну БАТД выйдзе гітарыст-віртуоз з Італіі Том Сінатра. Выступленне аднаго з вядомых гітарыстаў свету разлічана прыкладна на дзве гадзіны. Музыкант плануе іграць свой рэпертуар на класічнай і электрагітары, мандаліне. У праграме магчымы сюрпрызы.

"Гэта вялікая падзея для нас: упершыню на Берасцейскім балі выступіць сусветная зорка, - адзначыла Лілія Батырова. - Тому вельмі спадабалася публіка на фестывалі "Студзеньскія музычныя вечары". Таму калі я прапанавала яму выступіць на свяце ў гонар дня вызвалення горада, ён адразу сказаў так".

Том Сінатра стаў галоўнай сенсацыяй XXXI Міжнароднага фестывалю класічнай музыкі "Студзеньскія музычныя вечары". Развітваючыся, ён падзякаваў гледачам і арганізатарам фестывалю, паабяцаўшы вярнуцца ў Брэст яшчэ раз. І, як бачым, слова сваё стрымаў. Пляменнік амерыканскага спевака і шоўмена вядомы, бадай, не менш за свайго знакамітага дзядзьку. Музыкай Том Сінатра займаецца з пяці гадоў. Акрамя гітары 53-гадовы музыкант іграе на раялі, скрыпцы і мандаліне, у год дае ад 30 да 60 канцэртаў, выпусціў сем кампакт-дыскаў. У яго рэпертуары аўтарскія кампазіцыі і сусветныя хіты ў гітарнай апрацоўцы, тэмпераментныя творы ў стылі фламенка, лаціна, італьяна.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

arrow
arrow