I Міжнародны фестываль-конкурс аматарскага цыркавога мастацтва
З 24 па 26 мая ў Гомелі пройдзе I Міжнародны фестываль-конкурс аматарскага цыркавога мастацтва.
Конкурсная праграма фестываля-конкурса складаецца з спаборніцтва ў 6 жанрах: акрабатыка, паветраная гімнастыка, жангліраванне, клаўнада, эквілібрыстыка, фокусы. Заяўкі на ўдзел былі пададзены ад 30 калектываў. У выніку адабраны 9 мацнейшых з Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
Барацьба за гран-пры разгорнецца 25 мая падчас прагляду конкурснай праграмы, на якую запрашаюцца ўсе знатакі цыркавога мастацтва. Ацэньваць майстэрства аматарскіх цыркавых калектываў будзе прафесійнае журы, куды ўваходзяць вядучыя артысты цырка, прадстаўнікі органаў улады, заслужаныя спартсмены з Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Узначальвае журы - народны артыст РСФСР, легендарны клоун Май - Яўген Майхроўскі.
26 мая на гала-канцэрце фестывалю будзе абвешчаны пераможца, які атрымае галоўны прыз - 150 базавых велічынь і званне наймацнейшага калектыву аматарскага цыркавога мастацтва 2022 года. Сапраўдным падарункам для гледачоў стане незабыўнае шоу «Цырк Юрскага перыяду». Пачатак гала-канцэрта - 11.00.
I Міжнародны фестываль-конкурс аматарскага цыркавога мастацтва праводзіцца ў мэтах падтрымкі аматарскіх цыркавых калектываў, захавання пераемнасці прафесійнага цыркавога мастацтва і аматарскіх цыркавых калектываў, развіцця і прапаганды лепшых дасягненняў цыркавога мастацтва.
Арганізатарамі фестываля-конкурса з'яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Гомельскі абласны выканаўчы камітэт, Гомельскі дзяржаўны цырк.