Выніковая калегія Міністэрства культуры
Культура - гэта каштоўная спадчына, маральныя і этычныя каштоўнасці, мінулае і будучыня краіны. Велізарнае значэнне дадзенай сферы для грамадства бясспрэчна. Аднак існуюць і аб'ектыўныя паказчыкі, па якіх культурнае жыццё не толькі праходзіць дасканалы аналіз, але і плануецца на перспектыву.
Парадак дня пасяджэння выніковай калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь "Аб выніках работы сферы культуры ў 2023 годзе і задачах развіцця галіны на 2024 год" прадугледжвае разгляд удзельнікамі калегіі дзейнасці сферы па розных напрамках. А апярэджвае пасяджэнне - выстава дасягненняў рэгіёнаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
У ліку ганаровых гасцей калегіі - намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Петрышэнка Ігар Віктаравіч і намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Луцкі Ігар Уладзіміравіч.
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
Адкрыў пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры Міністр культуры Анатоль Мечыслававіч Маркевіч. У сваім дакладзе ён падвёў вынікі работы ведамства за 2023 год і вызначыў прыярытэтныя напрамкі развіцця галіны на 2024 год.
Былі разгледжаны пытанні кадравай палітыкі, з пазітыўных вынікаў, на думку Анатоля Маркевіча, можна адзначыць абнаўленне кадравага складу кіраўнікоў, сярэдні ўзрост якіх складае 46 гадоў, укараненне сістэмы настаўніцтва для нованазначаных спецыялістаў, распрацоўка структуры аптымальнай сеткі клубных, музейных і бібліятэчных устаноў па ўсёй краіне. "У нас задача - стварыць аптымальную мадэль работы арганізацый галіны і пазбавіцца ад незапатрабаваных звёнаў", - сказаў Анатоль Мечыслававіч.
З асноўных праблем у сферы адукацыі Міністр адзначыў няўменне кіраўнікоў арганізацый прагназаваць патрэбнасць у кадрах, недастатковасць выкарыстання магчымасцей мэтавай падрыхтоўкі спецыялістаў, таксама негатыўную ролю адыгрывае недастатковая матываванасць выпускнікоў і, як адна з асноўных прычын, невысокая заработная плата. Анатоль Мечыслававіч вызначыў шэраг шляхоў вырашэння гэтага пытання - гэта і перападрыхтоўка супрацоўнікаў, якія не маюць спецыяльнай адукацыі, і перагляд падыходаў да прафарыентацыйнай работы, і павышэнне заработнай платы.
У пытаннях прафесійнага мастацтва Міністр культуры адзначыў, што ў мінулым годзе тэатрамі і канцэртнымі арганізацыямі забяспечана пашырэнне аўдыторыі гледачоў і павелічэнне даходаў. Гэтыя вынікі дасягнуты дзякуючы стварэнню запатрабаваных гледачамі прэм'ерных спектакляў і канцэртных праграм, а таксама пашырэнню геаграфіі гастроляў.
У 2023 годзе Міністэрствам культуры праведзена больш за 60 міжнародных і агульнанацыянальных мерапрыемстваў. Са станоўчага боку зарэкамендавала сябе практыка ўключэння маладых рэжысёраў-студэнтаў у пастановачны працэс. Анатоль Мечыслававіч нагадаў, што галоўнай падзеяй 2024 года стане святкаванне 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі пройдуць фестывалі, паказы, святы і акцыі.
Аналізуючы дзейнасць культурна-асветніцкіх устаноў, Анатоль Мечыслававіч адзначыў рост наведванняў клубаў і музеяў. У многім гэтаму садзейнічала работа па фарміраванню адзінага календара брэндавых мерапрыемстваў, адкрыццё новых музеяў у Хатыні і Жылічах, а таксама арганізацыя бясплатнага штомесячнага наведвання музейных экспазіцый школьнікамі і выкарыстанне інтэрактыўных форм у рабоце з дзецьмі.
Адным з прыярытэтных напрамкаў у рабоце ведамства Міністр культуры вызначыў развіццё міжнародных культурных сувязей. У мінулым годзе найбольшая колькасць праектаў была рэалізавана з Расійскай Федэрацыяй, нарошчаны тэмпы супрацоўніцтва з Кітайскай Народнай Рэспублікай, дзяліліся вопытам з калегамі з Азіі, Афрыкі, В'етнама, Кыргызстана, Лаоса, М'янмы, Тайланда, Узбекістана, Экватарыяльнай Гвінеі.
"У 2024 годзе мы ставім перад галіной культуры важныя і амбіцыйныя задачы, якія будуць садзейнічаць паспяховай рэалізацыі мэт правядзення Года якасці", - завяршыў сваё выступленне Міністр культуры.
У час работы калегіі з дакладамі выступілі:
Намеснік Міністра культуры Сяргей Аляксандравіч Саракач
"Асаблівасці працы і перспектывы развіцця аховы гісторыка-культурнай спадчыны і ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы галіны"
Начальнік упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Ірына Уладзіміраўна Карповіч
"Фарміраванне сацыякультурнай прасторы ў сучасных умовах"
Генеральны дырэктар дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай установы "Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь" Дулава Кацярына Мікалаеўна
"Аб функцыянаванні Вялікага тэатра Беларусі ў новых умовах фінансавання: сучасны стан і перспектывы"
Генеральны дырэктар "Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Аляксей Юрый Мар'янавіч
"Аб выніках работы УП "Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" у 2023 годзе і планах па развіцці прадпрыемства на 2024 год"
Начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння са сродкамі масавай інфармацыі Міністэрства культуры Вікторыя Леанідаўна Ратабыльская
"Кропкі росту міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры. Дасягненні і перспектывы"
Пасля заканчэння дакладаў выступаючых на пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры прэзідыум акцэнтуе ўвагу на асобных пытаннях.
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Уладзіміравіч Луцкі:
"У Прэзідэнта на Год якасці пазіцыя адна - кожны павінен поўнасцю аддаць сябе справе якой служыць!"
"Доўга на патэнцыяле, які напрацаваны папярэднімі калегамі, мы не працягнем. Свет мяняецца. Перад намі змена пакаленняў - павінна прыходзіць моладзь"... "Мы павінны думаць, што будзе заўтра... Дзе нашы новыя брэнды?"
"Культура - аснова незалежнасці. Аснова нашага жыцця".
"Людзі павінны быць адданыя ўсёй душой сваёй дзяржаве і выкарыстоўваць па максімуме свой патэнцыял".
"Нас цікавяць культурныя дасягненні, якім трэба будзе праслаўляць сваю краіну".
.jpeg)
.jpeg)
Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Петрышэнка Ігар Віктаравіч
"Укараненне Канцэпцыі развіцця нацыянальнай культурнай прасторы павінна быць ва ўсіх сферах".
"У гэтым годзе святкаванне 100-годдзя беларускага кіно павінна быць адзначана новымі праектамі кінастудыі. Для моладзі павінны зрабіць новыя фарматы..."
Перад тэатрамі пастаўлена задача - развіццё гастрольнай дзейнасці на абменнай аснове ў межах рэспублікі.
Ігар Віктаравіч засяродзіў увагу на пытаннях распаўсюджвання білетаў, дзейнасці арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў, закупкі музычных інструментаў, якасці павышэння паслуг (асабліва ў сельскай мясцовасці), фінансавання бюджэтных арганізацый, забеспячэння жыллём маладых спецыялістаў, эфектыўнай работы з таленавітай моладдзю і іншых. Па кожным былі дадзены даручэнні.
Пасля дзелавога парадку калегіі Міністэрства культуры адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне работнікаў сферы культуры па выніках работы за 2023 год.
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
Работнікі творчай сферы атрымалі заслужаныя ўзнагароды Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
За ўклад у развіццё культуры Беларусі Анатоль Мечыслававіч уручыў нагрудныя знакі Міністэрства культуры.
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
Ганаровых грамат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь удастоены таксама і супрацоўнікі Міністэрства культуры - Сяргей Аляксандравіч Саракач і Карповіч Ірына Уладзіміраўна.
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
За высокі прафесіяналізм і значны ўклад у развіццё і папулярызацыю нацыянальнай культуры, актыўны ўдзел у культурных мерапрыемствах творчыя работнікі ўзнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
За лепшую арганізацыю работы ў сферы культуры Рэспублікі Беларусь Дыпломам 3 ступені Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь узнагароджана ўпраўленне культуры Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.
Дыплом 2 ступені - упраўленне культуры Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.
Пераможца - упраўленне культуры Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
Таксама адзначаны Дыпломамі за лепшую арганізацыю работы Вялікі тэатр Беларусі, Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя ГІ. Цітовіча, Нацыянальны гістарычны музей і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў.
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
Цырымонія ўзнагароджання прайшла ў перапляценні з музычнымі нумарамі для ўдзельнікаў і гасцей выніковай калегіі ведамства.
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
Прызначэнне культуры - служыць ідэалам дабра, прыгажосці і мiру.
Веданне культуры сваёй краіны і ўдзел у культурным жыцці закладвае вельмі важныя маральныя арыенціры - павагу да гісторыі і традыцый, духоўных асноў нашага народа, дазваляе раскрыць таленты і здольнасці кожнага чалавека. Менавіта таму Міністэрства культуры прыцягвае да маштабных мерапрыемстваў маладое пакаленне. Рэжысёраў-пачаткоўцаў, мастакоў. Арганізоўвае для іх (і не толькі) конкурсы і праекты.
У культуры закладзены вялізны выхаваўчы арганізм і асветніцкі патэнцыял. Аднаўляючы будынкі і збудаванні, якія маюць гістарычную, архітэктурную каштоўнасць, якія ўяўляюць сабой унікальныя ўзоры архітэктуры, археалагічныя аб'екты, помнікі, манументы, мемарыяльныя комплексы мы захоўваем гістарычную памяць.
Дзякуючы творам выяўленчага, прыкладнога і народнага мастацтва, бясконцай разнастайнасці прадметаў побыту – дакументам, кнігам, фатаграфіям даецца максімальна поўнае ўяўленне аб розных баках і асаблівасцях жыцця нашых людзей у мінулыя часы, іх традыцыях. А гэта ўсё тое, што напаўняе музейныя, архіўныя і кніжныя фонды.
Літаратура, музычнае, тэатральнае і харэаграфічнае мастацтва, кінематаграфія - тыя напрамкі, па якіх вядзецца падрыхтоўка творчых кадраў.
Мы ганарымся поспехамі тэатраў, музычных калектываў, дасягненнямі беларускіх майстроў!
Мы ганарымся нашымі творчымі работнікамі! Шануем іх нялёгкую працу, падзяляем любоў да роднай краіны і служэнне культуры.