adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

IX Міжнародны кангрэс «Бібліятэка як феномен культуры»

15.09.2022

15 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праходзіць IX Міжнародны кангрэс «Бібліятэка як феномен культуры», прысвечаны 100-годдзю НББ.

Адкрыла мерапрыемства генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аксана Кніжнікава. З прывітаннямі выступілі намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Сяргей Саракач, галоўны вучоны сакратар Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Васіль Гурскі, генеральны дырэктар Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі, прэзідэнт некамерцыйнага партнёрства «Бібліятэчная асамблея Еўразіі» Вадзім Дуда, в.а. генеральнага дырэктара Прэзідэнцкай бібліятэкі ім. Б.М. Ельцына Юрый Носаў, дырэктар Фундаментальнай бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, старшыня Савета грамадскага аб'яднання «Беларуская бібліятэчная асацыяцыя» Уладзімір Кулажэнка, прарэктар па навуковай рабоце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Алена Корсакава.

Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі бібліятэчных асацыяцый і ўстаноў (IFLA) Барбара Лізон, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Кітая Ксён Хуамінг і выканаўчы дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Катара Тан Х'юіс накіравалі відэазвароты, у якіх цёпла павіншавалі калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі са знамянальнай датай і пажадалі далейшага росквіту, новых праектаў, перамог і здзяйсненняў.

На пленарным пасяджэнні кіраўнікі і аўтарытэтныя спецыялісты найбуйнейшых бібліятэк, архіваў, музеяў, выдавецтваў, вядучых навукова-даследчых арганізацый і адукацыйных устаноў, вытворцы праграмнага забеспячэння, тэхнічных сродкаў, інфармацыйнай прадукцыі і прамысловага абсталявання для бібліятэк абмеркавалі тэму Кангрэса 2022 года – «Лічбавая трансфармацыя бібліятэк: пераемнасць і вектар развіцця».

Усяго ў працы форуму бяруць удзел больш за 450 дэлегатаў з Беларусі і краін блізкага замежжа - Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана. Сёння і заўтра будуць праходзіць секцыйныя пасяджэнні.

Фота БЕЛТА

arrow
arrow