adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

З усіх мастацтваў найважнейшым для нас з'яўляецца кіно! Аляксей Юрый Мар'янавіч узначаліў нацыянальную кінастудыю «Беларусьфільм»

01.08.2023

Міністр культуры Анатоль Мечыслававіч Маркевіч прадставіў калектыву рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм» новага генеральнага дырэктара.

У ходзе кадравых рашэнняў Кіраўніка дзяржавы, кіраўніком кінастудыі быў назначаны Ю.М. Аляксей.

Ю.М. Аляксей мае некалькі вышэйшых адукацый, досвед працы на розных пасадах. Больш за 11 гадоў ён узначальваў КУП «Гроднааблкінавідэапракат». Мае ўпэўненую грамадзянскую пазіцыю і сёння з'яўляецца намеснікам старшыні Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў.

Пад кіраўніцтвам Ю.М. Аляксея вывучаліся і ўкараняліся сучасныя кінатэхналогіі, кінатэатры г.Гродна значна палепшылі матэрыяльна-тэхнічную базу, набылі новы сучасны інтэр'ер і абсталяванне.

Вялікую ўвагу ў сваёй дзейнасці Ю.М. Аляксей надае мэтанакіраванай рабоце па папулярызацыі беларускіх фільмаў.

Як зазначыў Міністр культуры: «Высокі ўзровень прафесіяналізму, існуючы вопыт, веды і настойлівасць дадуць магчымасць Ю.М. Аляксею на высокім узроўні арганізаваць работу прадпрыемства, умела накіраваць калектыў кінастудыі «Беларусьфільм» на выкананне пастаўленых задач».

У адпаведнасці з перспектыўнымі напрамкамі дзейнасці кінастудыі і шэрагам ключавых задач, пастаўленых Кіраўніком дзяржавы перад новым кіраўніком, Анатоль Мечыслававіч асабліва звярнуў увагу на:

пашырэнне супрацоўніцтва кінастудыі з нацыянальнымі тэлевізійнымі каналамі і Белтэлерадыёкампаніяй,

фарміраванне прафесійнай каманды,

эфектыўнае ўкараненне стратэгіі культурнага імпартазамяшчэння ў кінематаграфіі,

вытворчасць фільмаў, запатрабаваных гледачом і накіраваных на патрыятычнае выхаванне насельніцтва.

«Беларусьфільм» - флагман беларускай кінаіндустрыі.

За гады працы было выпушчана больш за 650 мастацкіх, каля 2000 дакументальных і 300 анімацыйных фільмаў. Карціны, выпушчаныя на кінастудыі, увайшлі ў Залаты фонд айчыннага і сусветнага кіно.


arrow
arrow