adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Да 955-годдзя Мінска Дні адчыненых дзвярэй пройдуць у музеях класікаў беларускай літаратуры

09.09.2022

Так, 10 верасня любы ахвочы зможа бясплатна наведаць экспазіцыі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры (г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13), Літаратурнага музея Максіма Багдановіча (г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 7а), Мемарыяльнага музея Максіма Багдановіча «Беларуская хатка» (г. Мінск, вул. Рабкораўская, 19), Літаратурнага музея Петруся Броўкі (г. Мінск, вул. К. Маркса, 30).

Бясплатным 10 верасня будзе ўваход і ў Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5) і чатыры сядзібы яго філіяла «Мікалаеўшчына» - Акінчыцы (г. Стоўбцы, вул. Сянкевіча, 6), Альбуць, Смольня і Ласток (Стаўбцоўскі раён).

У Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы (г. Мінск, вул. Янкі Купалы, 4) Дзень адчыненых дзвярэй адбудзецца 11 верасня.

arrow
arrow