II Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі
.jpeg)
.jpeg)
Аб ролі культуры ва ўмацаванні духоўна-маральнага развіцця народаў Беларусі і Расіі расказаў сёння ў сваім выступленні ў рамках секцыі нумар 9 XI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі Міністр культуры.
"Неабходна запоўніць духоўную прастору грамадства творамі мастацтва і творчымі праектамі, заснаванымі на нашай гісторыі, традыцыйных каштоўнасцях, ідэалах гуманізму і любові да Айчыны", - адзначыў Анатоль Мечыслававіч.
Ён працягнуў, што культурнае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі развіваецца менавіта ў гэтым напрамку.
А міністэрствы культуры Беларусі і Расіі краін вядуць прамы дыялог на штогадовых сумесных калегіях і паспяхова рэалізуюць дарожную карту супрацоўніцтва.
✔Лепшыя ўзоры народнага і прафесійнага мастацтва прапагандуюцца ў рамках абменных Дзён культуры нашых краін і рэгіёнаў.
✔Маштабныя культурныя мерапрыемствы становяцца пляцоўкай для заключэння дагавораў паміж тэатрамі, музеямі, філармоніямі і творчымі калектывамі.
✔Для развіцця творчых кантактаў паспяхова рэалізуецца Міністэрствам культуры Расіі праграма падтрымкі рускіх тэатраў за мяжой, дзякуючы якой у 2023 годзе фінансавую дапамогу атрымалі Нацыянальны тэатр імя Горкага ў Мінску і рэгіянальныя тэатры Брэста і Гродна.
✔Паспяхова развіваецца супрацоўніцтва ў сферы музычнага мастацтва і сумесная фільмавытворчасць.
✔Агульнае мінулае знаходзіць сваё ўвасабленне ў сумесных праектах па ўвекавечанні памяці герояў Вялікай Айчыннай вайны. Цяпер вядуцца маштабныя работы па рэканструкцыі і мадэрнізацыі аб'ектаў Брэсцкай крэпасці, якая была і застаецца сімвалам нашага баявога брацтва.
✔Дзякуючы правядзенню Беларуска-Расійскага музейнага форуму на новы ўзровень выйшла музейнае супрацоўніцтва.
У пацвярджэнне сваіх слоў Міністр культуры прывёў актуальныя прыклады:
"Шырокі рэзананс атрымала выстава карцін з фондаў Дзяржаўнага Рускага музея "Рэпін і вучні", арганізаваная ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі".
"У год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў асаблівы ўпор зроблены на сумесныя праекты Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой" і Музея Перамогі на Паклоннай гары".
✔Культурная інтэграцыя сёння выйшла на новы ўзровень. Прыкладам таму служаць культурныя мерапрыемствы ў рамках Саюзнай дзяржавы.
Падагульняючы свае выступленні, Анатоль Мечыслававіч пажадаў усім удзельнікам плённай працы і выказаў словы падтрымкі Расіі ў ідэі адраджэння конкурсу песні "Інтэрбачанне" як альтэрнатывы скандальнаму "Еўрабачанню". Дадаў таксама, што будзе ініцыіравана стварэнне сумесных праектаў дзяржаў СНД, ШАС, БРІКС і іншых, якія дапамогуць сцвярджаць ідэалы і каштоўнасці нашых краін у свеце.
"Калі саюз Беларусі і Расіі ўявіць у выглядзе дрэва, то духоўнасць і культура ўтвараюць яго карані. І чым мацнейшымі і здаравейшымі будуць гэтыя карані, тым больш доўгае жыццё наканавана дрэву. Давайце памятаць пра гэта".
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
Секцыя нумар 9 "Культурна-гуманітарнае супрацоўніцтва і развіццё турызму як фактар умацавання ўзаемадзеяння рэгіёнаў Беларусі і Расіі"
Скразной лініяй у выступленні Міністра культуры прагучаў заклік да ўмацавання агульнага духоўнага шляху брацкіх народаў.
У 2020 годзе з удзелам Кіраўнікоў дзяржаў адкрыты Ржэўскі мемарыял Савецкаму Салдату.
Вядуцца работы па рэканструкцыі і мадэрнізацыі аб'ектаў Брэсцкай крэпасці.
Міністр культуры зрабіў асаблівы акцэнт на тым, што "падобныя праекты важныя не толькі для нашых народаў. Для ўсяго свету яны з'яўляюцца гарантам таго, што подзвіг савецкага народа-пераможцы не будзе забыты..."
У рамках выступлення ўсім удзельнікам пасяджэння быў паказаны відэаролік, дзе наглядна прадэманстраваны варварскія дзеянні палітыкаў суседніх дзяржаў па зносе помнікаў савецкім воінам.
"Тыя, хто творыць падобнае варварства, павінны ведаць: чалавечую памяць ніякімі, нават гэтакiмi нялюдскімі, спосабамі заглушыць немагчыма. Мы - спадчыннікі пераможцаў - зробім усё для таго, каб мір не забыўся аб ролі савецкага народа ў разгроме гітлераўскай Германii!" - адзначыў А.М. Маркевіч.