ХХVIII Мінскі міжнародны кінафестываль «Лiстапад»
ХХVIII Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» пройдзе ў сталіцы і рэгіёнах Беларусі з 4 па 11 лістапада. Яго слоган ў гэтым годзе – «Сапраўдныя каштоўнасці».
З 1360 заявак, дасланых на ўдзел у кінафоруме, сфарміравана разнастайная праграма фестывалю, якая ўключае чатыры конкурсы (ігравога, дакументальнага, анімацыйнага кіно, а таксама фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі «Лістападзік»). Разам з пазаконкурснай праграмай і «Залатой калекцыяй» у васьмідзённую афішу «Лістапада» ўвойдуць каля 100 фільмаў.
Кінастужкі будуць распавядаць пра галоўнае, вечнае: мір, каханне, сям'ю, сяброўства, духоўную стойкасць, надзею і веру. Гэта фільмы, адзначаныя на міжнародных фестывалях і атрымаўшыя высокія адзнакі гледачоў і прафесійнай кінасупольнасці.
Конкурсныя і пазаконкурсныя фільмы кінафестывалю будуць паказаны не толькі ў сталіцы і абласных цэнтрах, але і ў малых гарадах.
Навацыяй сёлетняга кінафестывалю стануць прэзентацыі (пітчынгі) студэнцкіх кінапраектаў у форме маладзёжнага форуму і кінапраектаў, прысвечаных 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне для сумеснай вытворчасці фільмаў.
«Лістапад» - штогадовы міжнародны кінафестываль, які праводзіцца, пачынаючы з 1994 года. Арганізатарамі кінафестывалю выступаюць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. Выканаўчая дырэкцыя кінафестывалю - Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм».