adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Кіраўніком установы "Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры" прызначаны Сяргей Іванавіч Усік

11.02.2021
Кіраўніком установы “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры” прызначаны Сяргей Іванавіч Усік, які раней працаваў  у Беларускiм  дзяржаўным  музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. 

10 лютага 2021 года новага кіраўніка калектыву музея прадставіў Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатолій Маркевіч. Міністр адзначыў, што “працуючы на розных пасадах, Сяргей Іванавіч зарэкамендаваў сябе ініцыятыўным, адказным кіраўніком, які добра  арыентуецца ў стратэгіі развіцця галіны культуры”.  

“Мы разумеем важнасць дзейнасці гэтага музея, – падкрэсліў Анатолій Маркевіч.  Звязваючы творчую дзейнасць пісьменнікаў з культурным жыццём краіны літаратурныя музеі нацэлены развіваць у грамадстве цікавасць да саміх вытокаў нацыянальнай культуры. Акрамя таго,  гэта і асветніцкія ўстановы, якія выконваюць асаблівую ролю ў выхаванні і адукацыі маладого пакалення – будучыні беларускага народа”.

Міністр пажадаў калектыву музея паспяховай працы і выразіў упэўненасць, што  прафесіяналізм і дзяржаўны падыход новага кіраўніка дазволяць дынамічна развіваць музейную справу не толькі ў цэнтральнай арганізацыі, але і ва ўсіх філіялах – літаратурных музеях беларускіх пісьменнікаў.
arrow
arrow