Калектыву Мінкультуры прадстаўлены новы начальнік аддзела кадравай работы і дзяржаўных узнагарод
4 кастрычніка калектыву Мінкультуры Міністр культуры Анатоль Маркевіч прадставіў новага начальніка аддзела кадравай работы і дзяржаўных узнагарод Вольгу Германовіч.
Працоўную дзейнасць Вольга Міхайлаўна пачынала як выкладчык, настаўнік геаграфіі. Таксама працавала галоўным спецыялістам, начальнікам аддзела па справах моладзі адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Мінска.
Да гэтага часу В.М. Германовіч працавала на пасадзе начальніка аддзела арганізацыйна-прававой і кадравай работы камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама.
Віншуем Вольгу Міхайлаўну! Жадаем поспехаў!