adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Конкурсны адбор рэжысёрскіх канцэпцый Міжнароднага фестывалю этнакультурных традыцый «Кліч Палесся»

09.06.2022

У мэтах падрыхтоўкі і правядзення ў жніўні 2022 года Міжнароднага фестывалю этнакультурных традыцый «Кліч Палесся» (г.п. Лясковічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці) Міністэрства культуры сумесна з Гомельскім абласным выканаўчым камітэтам аб'яўляе конкурсны адбор рэжысёрскіх канцэпцый.

Да ўдзелу ў адборы запрашаюцца рэжысёры-пастаноўшчыкі тэатральна-відовішчных арганізацый і арганізацый культуры, студэнты і навучэнцы ўстаноў адукацыі ў сферы культуры, якія навучаюцца па спецыяльнасцях «Рэжысура тэатра» (па напрамках), «Рэжысура свят» (па напрамках), «Мастацтва эстрады (рэжысура)» (па напрамках) і роднасных спецыяльнасцях, а таксама іншыя асобы, якія маюць досвед правядзення культурных мерапрыемстваў і зацікаўлены ў рэалізацыі сваіх творчых ідэй у рамках правядзення найбуйнейшых фестывальных праектаў (свят) Еўропы.

Рэкамендацыі па падрыхтоўцы рэжысёрскіх канцэпцый:

Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый «Кліч Палесся» працягваецца 1 дзень, цырымонія адкрыцця ў дзённы час (да 12.00), закрыццё ў вячэрні час;

канцэпцыя павінна ўключаць у сябе цырымоніі адкрыцця і закрыцця фестывалю, праграму асноўнай пляцоўкі на працягу дня, інтэрактыўныя і анімацыйныя праграмы (кірмашы, рынкі, работа падворкаў, майстэрняў народных рамёстваў і г.д.) на тэрыторыі правядзення фестывалю;

прапанаваны хранаметраж цырымоніі адкрыцця не павінен перавышаць 1 гадзіны 30 хвілін з улікам урачыстай цырымоніі прысваення званняў «Ганаравы паляшук»;

паказ найлепшых дасягненняў у галіне народнай творчасці;

удзел у мерапрыемстве аматарскіх калектываў з Гомельскай і Брэсцкай абласцей;

выкарыстанне арыгінальных рашэнняў і сучасных тэхналогій пры падрыхтоўцы канцэртных нумароў (эпізодаў) з абавязковым адлюстраваннем этнакультурных традыцый рэгіёна;

магчымасць рэалізацыі культурнага мерапрыемства ва ўмовах Рэспублікі Беларусь;

Прадстаўленая рэжысёрская заяўка павінна ўключаць у сябе змест канцэпцыі (ідэю) мерапрыемства, месца і час яго правядзення, працягласць мерапрыемства, апісанне сюжэтнай лініі мерапрыемства, яго эпізодаў, раздзелаў, блокаў, мастацкага афармлення сцэнічнай прасторы і прылеглых тэрыторый, пералічэнне меркаванага складу творчых калектываў і выканаўцаў і, па магчымасці, іх рэпертуару, а таксама прадугледжваць выкарыстанне сучасных сцэнічных тэхналогій пры правядзенні мерапрыемства (з улікам прапанаванага месца яго правядзення і магчымасці вырабу (набыцця, арэнды) неабходнага абсталявання і расходных матэрыялаў ва ўмовах Рэспублікі Беларусь).

Матэрыялы просьба прадставіць у тэрмін да 20 чэрвеня 2022 г. у электронным вiдзе на электронны адрас: ministerstvo@kultura.by, 06-2@kultura.by.

arrow
arrow