adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Канцэрт, прымеркаваны да 75-годдзя Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа ім. А. К. Глебава

01.12.2022

2 снежня 2022 года ў 19 гадзін у Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца юбілейны канцэрт да 75-годдзя Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа ім. А.К. Глебава.

За шматгадовы перыяд творчай і плённай работы ўстанова адукацыі выхавала многіх таленавітых жывапісцаў, скульптараў, графікаў, майстроў манументальна-дэкаратыўнага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, мастацтвазнаўцаў, сярод якіх прысвоена ганаровае званне народнага мастака Беларусі.

У першым аддзяленні канцэрта каледж павіншуюць лепшыя прадстаўнікі музычнага і харэаграфічнага мастацтва сталіцы - салісты Вялікага тэатра Беларусі, студэнты і выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры БДАМ, Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У другім аддзяленні будзе прэзентаваны сумесны мультымедыйны праект каледжа з Дзяржаўным камерным аркестрам Рэспублікі Беларусь. Выкананне знакамітага цыкла М. Мусаргскага «Малюнкі з выставы» будзе суправаджацца стварэннем жывапіснага палатна выкладчыкамі Глебаўкі. Дзякуючы відэапраекцыі гледачы змогуць убачыць мастацкі працэс у рэжыме рэальнага часу.

Сярод гасцей мерапрыемства - прадстаўнікі Міністэрства культуры, Міністэрства адукацыі, Мінгарвыканкама, адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска, Рассупрацоўніцтва, кіраўнікі тэатраў, музеяў, устаноў адукацыі, грамадскіх арганізацый.

arrow
arrow