Культурная лыжня
4 лютага 2023 года ў 14.00 на Мінскай гарадской лыжаролернай трасе (мікрараён Вяснянка) адбудзецца правядзенне культурна-спартыўнага свята ў рамках рэспубліканскай зімовай спартакіяды работнікаў культуры «Культурная лыжня 2023».
У мерапрыемстве прымуць удзел каманды Міністэрства культуры; Беларускай дзяржаўнай філармоніі; Тэатра Оперы і балета; Тэатра Янкі Купалы; Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі; Гомельскага цырка; Акадэміі музыкі; Акадэміі мастацтваў; Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў; Харэаграфічнай гімназіі-каледжа; Каледжа імя Глебава; Нацыянальнага гістарычнага музея; Нацыянальнага мастацкага музея; Брэсцкай крэпасці; Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны; Нацыянальнага музея-запаведніка «Нясвіж»; Музея «Замкавы комплекс «Мір»; Літаратурнага музея, музея Янкі Купалы і музея Якуба Коласа; Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм»; Нацыянальнай бібліятэкі, а таксама каманды працаўнікоў рэгіянальных устаноў культуры з усіх абласцей Беларусі.
Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця спартакіяды прыме ўдзел Міністр культуры Анатоль Маркевіч.
Запрашаем усіх жадаючых наведаць наша мерапрыемства і пахварэць за любімыя каманды!
Прыходзьце, будзе весела!