Культурная сталіца Беларусі
“Культурная сталіца Беларусі” – ганаровае пераходзячае званне, выдатная нагода для жыхароў нашых гарадоў прадставіць усё лепшае, што было ў гісторыі іх роднага краю, што ёсць цікавага зараз і што плануецца ажыццявіць у найбліжэйшай будучыні.
Акцыя праводзіцца Міністэрствам культуры з 2010 года і ўжо рэалізавана ў 15 гарадах, кожны з якіх унёс свой уклад у развіццё нацыянальнай культуры і прыцягнуў увагу ўнікальнасцю
і самабытнасцю свайго рэгіёну.
Заўсёды каляндар культурных падзей гарадоў напаўнялі святы, шматлікія фестывалі, асветніцкія праекты, тэматычныя канцэртныя і выставачныя мерапрыемствы.
Званне Культурнай сталіцы – гэта вялікі гонар і адказнасць. Гэта буйны праект, які прыносіць культурнае і мастацкае адраджэнне, дынамізм у развіцці гарадоў.
Бялыніцкі край па праве заслугоўвае звання “Культурнай сталіцы”. Яго краявіды вабяць сваёй дзіўнай прыгажосцю і натхняюць творцаў на стварэнне мастацкіх, паэтычных і музычных твораў.
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
Цудоўная Бялынiцкая зямля падаравала свету славутых мастакоў, такіх як Вітольд Каятанавіч Бялыніцкі-Біруля.
Экспазiцыю мастацкага музея iмя В.К.Бялынiцкага-Бiрулi наведаў Мiнiстр культуры Анатолiй Мечыслававiч Маркевiч.
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
Анатолiй Мечыслававіч прыняў удзел у цырымоніі гашэння маркі.
Госці Культурнай сталіцы аддалі даніну памяці творчасці беларускага пейзажыста.
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
Наступная святочная лакацыя - Дом культуры горада Бялынічы, на падыходзе да якога ўжо разгарнуўся невялікі кірмаш, а гасцей гасцінна сустракалі яркім выступленнем і пышным караваем!
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
Прастору Дома культуры напоўнілі розныя выставы. Іх склалі мастацкія работы, дасягненнi беларускага кінематографа і нават матрошкі.
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
У атмасферы ўрачыстасці і свята Міністр культуры ўручыў сертыфікат Культурнай сталіцы Беларусі старшыні Бялыніцкага раённага выканаўчага камітэта Прыстромскай Вользе Васільеўне.
У прывітальным адрасе Анатолiй Мечыслававіч адзначыў таленавiтых дзеячаў культуры і мастацтва, ураджэнцаў Бялыніцкай зямлі - Вітольда Бялыніцкага-Бірулю, Ларысу Журавовіч, Віктара Альшэўскага, Генадзя Аўсяннікава, Уладзіміра Рогаўцава.
Ён адзначыў, што "2024 год стане своеасаблівым. Яго напаўняць яркія культурныя падзеі: святы, канцэрты, фестывалі, шматлікія выставачныя праекты, у горада з'явіцца мноства прыхільнікаў як прафесійнага мастацтва, так і народнай творчасці....
Вельмі сімвалічна, што менавіта сёлета ў 100-гадовы юбілей краю статус Культурнай сталіцы яшчэ больш прывабіць як жыхароў, так і шматлікіх гасцей рэгіёна”.
Прысваенне звання Культурнай сталіцы - вельмі знамянальнае падзея. Гэта адначасова і вялікі гонар, і вялікая адказнасць. Адказнасць за сваю гісторыю, спадчыну, слаўныя традыцыі нашай краіны. І ў той жа час развіццё крэатыўных ідэй і творчага патэнцыялу краю.
.jpeg)
.jpeg)
Канцэртная праграма аб'яўляецца адчыненай!!!
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
Бялынiчы
Святочны настрой і сапраўдная асалода ад сустрэчы са светам мастацтва!
.jpeg)
.jpeg)
Бялынічы – гэта горад, які ніколі не спыняецца і заўсёды радуе сваіх гасцей і жыхароў новымі цікавымі падзеямі. А сёння ён радуе цудоўнымі канцэртнымі нумарамі.

Няхай творчае натхненне не пакiдае Культурную сталiцу, новых поспехаў і дасягненняў на карысць роднай Беларусі!