Віншуем народнага мастака Уладзіміра Слабодчыкава з 70-годдзем
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага мастака Уладзіміра Слабодчыкава з 70-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.
"Дзякуючы вашаму таленту і паўсядзённаму творчаму пошуку нарадзіліся выдатныя творы манументальнага мастацтва", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што высокай ацэнкі заслугоўвае і нястомная педагагічная дзейнасць скульптара, яго праца па выхаванні адоранай моладзі ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
"Перакананы, вы і ў далейшым сваёй плённай і самаадданай работай будзеце ўзбагачаць скарбніцу айчыннай культуры", - падкрэсліў беларускі лідэр.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Уладзіміру Слабодчыкаву моцнага здароўя, невычэрпнага натхнення, шчасця і дабрабыту.
Крыніца: belta.by