adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Магілёўскі драмтэатр плануе адкрыць новы сезон 10 чэрвеня

30.04.2020

Магілёўскі абласны драматычны тэатр плануе адкрыць новы сезон 10 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў адміністрацыі тэатра.

Новы тэатральны сезон пачнецца з прэм'еры канцэрта "Рамантыка#LOVE" ансамбля "Экспромт-Класіка-Квартэт". На малой сцэне будуць прадстаўлены рамантычныя творы сусветнай музычнай класікі ад XVII стагоддзя і да нашых дзён. Тут прагучаць "Маленькая начная серэнада" Моцарта, "Авэ Марыя" Баха-Гуно, вальс "Ты, толькі ты" Штрауса, "Гімн каханню" Эдзіт Піяф, а таксама знакамітыя хіты "Love me tender", "Besame mucho", "Yesterday" і іншыя кампазіцыі. Акрамя таго, на сцэне будзе прадстаўлена гісторыя кахання Уладзіміра Маякоўскага, якая здарылася з паэтам у Парыжы.

Разабрацца ў таямніцах музыкі і пачуццяў гледачоў дапамогуць вядучыя і артысты драмтэатра. Аўтар сцэнарыя і аранжыровак - Надзея Мілаванава, рэжысёр - Віктар Куржалаў.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

arrow
arrow