Міжнародная навукова-практычнай канферэнцыя, прымеркаваная да 75-годдзя з дня прыняцця Канвенцыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый аб папярэджанні генацыду і пакаранні за яго
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
7 снежня 2023 года Міністр культуры Анатоль Мечыслававіч Маркевіч прыняў удзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прымеркаванай да 75-годдзя з дня прыняцця Канвенцыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый аб папярэджанні генацыду і пакаранні за яго, арганізаванай Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь.
Мерапрыемства праходзіла ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
У лік удзельнікаў увайшлі:
✔️Генеральны пракурор Андрэй Швед,
✔️Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка,
✔️Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Аляксандр Вальфовіч,
✔️старшыня Вярхоўнага Суда Валянцін Сукала,
✔️Міністр культуры Анатоль Маркевіч,
✔️Міністр замежных спраў Сяргей Алейнік,
✔️Міністр абароны Рэспублікі Беларусь Віктар Хрэнін,
✔️старшыня Следчага камітэта Расійскай Федэрацыі Аляксандр Бастрыкін,
✔️генеральны пракурор Расійскай Федэрацыі Ігар Красноў,
✔️рэктар федэральнай дзяржаўнай казённай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі «Універсітэт пракуратуры Расійскай Федэрацыі» Ігар Мацкевіч,
✔️намеснік дырэктара Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай установы навукі «Інстытут дзяржавы і права Расійскай акадэміі навук» Аляксандр Звягінцаў,
✔️старшыня Расійскага гістарычнага таварыства Сяргей Нарышкін, дырэктар Фонду садзейнічання актуальным гістарычным даследаванням «Гістарычная памяць» Аляксандр Дзюкаў,
✔️дырэктар фонду «Лічбавая гісторыя» Ягор Якаўлеў, а таксама прадстаўнікі іншых замежных дзяржаў – намеснік старшыні нямецкай партыі «Дойчэ Мітэ» Олівер Шнееман,
✔️старшыня Інстытута ваеннай спадчыны Юрыюс Тракшаліс,
✔️старшыня палітычнай партыі «Фронт» Кшыштаф Талвінскі і іншыя.
«Нюрнбергскі трыбунал стварыў прававую аснову асуджэння за злачынствы супраць міру і бяспекі чалавецтва. Лагічным яго працягам стала прыняцце Канвенцыі ААН, якая ўпершыню дала нарматыўнае вызначэнне генацыду і яго форм», - адзначыў Генеральны пракурор Андрэй Швед.
Пры падвядзенні вынікаў Міжнароднай канферэнцыі, прымеркаванай да 75-годдзя з дня прыняцця Канвенцыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый аб прадухіленні злачынства генацыду і пакаранні за яго быў адзначаны яе высокі навукова-практычны ўзровень і шырокае прадстаўніцтва.
Відэазапіс канферэнцыі можна паглядзець, перайшоўшы па спасылцы: https://www.youtube.com/watch?v=od1QdCo5gl4
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
Удзельнікі канферэнцыі таксама наведалі мемарыяльны комплекс «Трасцянец», дзе адбылася цырымонія ўскладання кветак у памяць аб ахвярах генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд.
Трасцянец - сімвал трагедыі беларускіх вёсак і іх жыхароў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэты комплекс быў арганізаваны падчас гітлераўскай акупацыі нацыстамі для прымусовага ўтрымання і знішчэння людзей. Ён уключаў у сябе працоўны лагер і два асноўныя месцы расправы над вязнямі: Благаўшчыну і Шашкоўку.
Найбольшы маштаб масавых забойстваў, якія практыкаваліся гітлераўцамі, быў ва ўрочышчы Благаўшчына, што за некалькі кіламетраў ад вёскі Малы Трасцянец. Тут праводзіліся шматтысячныя расстрэлы мірнага насельніцтва не толькі з тэрыторыі Беларусі, але і дэпартаваных людзей з Германіі, Аўстрыі, Чэхаславакіі. З краін Еўропы людзей прывозілі на смерць эшалонамі - больш за 20 тысяч чалавек. Цудам выратавацца атрымалася літаральна некалькім дзясяткам... Астатнія засталіся ляжаць у равах–магілах... Сёння прах пакараных скрыты мемарыяльнымі плітамі, у адпаліраваных паверхнях якіх адлюстроўваецца неба...