Міжнародны конкурс піяністаў "Мінск-2026"
З 1 па 10 красавіка 2026 г. у Мінску запланавана правядзенне Міжнароднага конкурсу піяністаў "Мінск-2026". Арганізатары конкурсу - Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, грамадскае аб'яднанне "Беларускі саюз музычных дзеячаў".
У конкурсе могуць удзельнічаць сольныя выканаўцы на фартэпіяна ва ўзросце ад 16 да 30 гадоў уключна. Узрост канкурсантаў вызначаецца па стане на 1 красавіка 2026 г. Дапускаецца ўдзел у конкурсе асоб, якія прымалі ўдзел у конкурсах "Мінск-2005", "Мінск-2010", "Мінск-2014", "Мінск-2021" (акрамя ўладальнікаў I прэмій).
З умовамі ўдзелу, парадкам правядзення конкурсу, праграмнымі патрабаваннямі і іншай неабходнай інфармацыяй можна азнаёміцца ў прымацаваных дакументах.
Інфармацыя аб правядзенні конкурсу Мінск-2026