adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь падаўжае да 28 ліпеня 2017 г. тэрмін правядзення грамадскага абмеркавання праекта Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб змяненні Указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”, якое праходзіць з 14 ліпеня 2017 г.

26.07.2017

Прапануемы праект Указа прадугледжвае ўнясенне змяненняў у Палажэнне аб парадку ажыццяўлення адлiчэнняў за прадпрымальнiцкую дзейнасць, якая аказвае непасрэднае ўздзеянне на гiсторыка-культурную каштоўнасць або зоны аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, выплаты кампенсацый за шкоду, што прычыняецца гiсторыка-культурным каштоўнасцям або зонам аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, зацверджанае Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 кастрычніка 2007 г. №527 “Аб некаторых пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны”.

Заўвагі і прапановы па дадзенаму праекту просім накіроўваць не пазней 28 ліпеня 2017 г. па адрасу: 11-1@kultura.by 

Кантактныя асобы:
Хвір Наталля Дзмітрыеўна 200-49-07
Ходар Генадзь Мікалаевіч 209 43-87
Лапаціна Наталля Уладзіміраўна 226-96-59

Дзякуем за ваша меркаванне!

arrow
arrow