Міністэрства культуры аб'явіла конкурс па стварэнні ў 2025 годзе твораў выяўленчага мастацтва
З 12 чэрвеня па 15 снежня 2025 г. Міністэрства культуры праводзіць рэспубліканскі конкурс па стварэнні ў 2025 годзе твораў выяўленчага мастацтва па дзяржаўным сацыяльна-творчым заказе.
Конкурс праводзіцца ў мэтах стварэння 25 жывапісных работ для афармлення інтэр'ераў памяшканняў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў сферы культуры ў абласцях і г. Мінску.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца прафесійныя мастакі, іншыя творчыя работнікі ў сферы выяўленчага мастацтва, якія маюць прафесійны сертыфікат творчага работніка, а таксама студэнты ўстаноў вышэйшай адукацыі ў сферы выяўленчага мастацтва.
Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці ў прыкладаемай інструкцыi.