Міністр культуры Анатоль Маркевіч узнагароджаны медалём Беларускай праваслаўнай царквы свяціцеля Кірыла Тураўскага
12 мая Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ўзнагародзіў Міністра культуры Анатоля Маркевіча медалём Беларускай праваслаўнай царквы свяціцеля Кірыла Тураўскага.
Міністэрства культуры ў цесным узаемадзеянні з БПЦ правяло маштабную працу па стварэнні помніка першаму Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі мітрапаліту Філарэту ў г. Мінску. Праект быў рэалізаваны ў найкарацейшыя тэрміны. Ад правядзення конкурсу эскізаў да адкрыцця помніка прайшло менш за год. Усе этапы работы разглядаліся і зацвярджаліся Рэспубліканскiм мастацка-экспертным саветам па манументальным мастацтве, у пасяджэннях якога Міністр культуры Анатоль Маркевіч прымаў асабісты ўдзел. Адкрыццё помніка адбылося з удзелам Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнка на Радаўніцу.