adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Маркевіч А. М. прыняў удзел у рабоце X Форуму рэгіёнаў Расіі і Беларусі

28.06.2023

Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Маркевіч прыняў удзел у рабоце X Форуму рэгіёнаў Расіі і Беларусі

27 чэрвеня Міністр культуры выступіў на секцыі «Гуманітарнае супрацоўніцтва Расіі і Беларусі».

У сваім выступленні Міністр падкрэсліў значэнне Форума рэгіёнаў Расіі і Беларусі, як дыялогавай пляцоўкі для пошуку новых форм узаемадзеяння паміж ведамствамі і арганізацыямі.

«Сёння, нягледзячы на спробы сфарміраваць негатыўны вобраз нашых краін на міжнароднай арэне, перапісаць гісторыю і распаўсюдзіць масавую культуру, якая супярэчыць традыцыйным духоўным каштоўнасцям, Беларусь і Расія ў цесным узаемадзеянні робяць усё, каб гэтага не дапусціць» - адзначыў Анатоль Маркевіч.

Міністр выказаў словы падзякі Міністэрству культуры Расійскай Федэрацыі за ўсялякую падтрымку любых ініцыятыў, накіраваных на збліжэнне і інтэграцыю нашых культур.

У канцы выступлення кіраўнік ведамства падкрэсліў, што ўзбагачаючы культуры Беларусі і Расіі адкрыццём новых форм творчасці на аснове найбагацейшай культурнай спадчыны, праз захаванне і адраджэнне нашых традыцый мы захоўваем уласную ідэнтычнасць, вызначаем наш шлях у няпростых сучасных умовах, задаём дакладныя арыенціры развіцця для будучых пакаленняў.

28 чэрвеня Анатоль Маркевіч і міністр культуры Рэспублікі Башкартастан Аміна Шафікава сустрэліся з творчай дэлегацыяй Магілёўскай вобласці. У рамках сустрэчы ўдзельнікі творчай дэлегацыі расказалі аб сваёй рабоце ва Уфе.

Беларуская дэлегацыя на чале з Міністрам культуры ўсклала кветкі да помніка Герою Расіі, генерал-маёру М.Шаймуратаву.

Міністр культуры Беларусі Анатоль Маркевіч і Міністр культуры Башкартастана Аміна Шафікава адкрылі выставу «Жывая спадчына Беларусі» ў Нацыянальным музеі Рэспублікі Башкартастан

Выстава «Жывая спадчына Беларусі» адлюстроўвае духоўнае багацце беларускага народа ў яго культуры і звычаях. Экспазіцыя раскрывае характэрныя асаблівасці беларускай традыцыйнай культуры ўсіх шасці рэгіёнаў краіны - Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей - праз дэманстрацыю народнага касцюма і промыслаў.

Сярод шматлікіх экспанатаў выставы «Жывая спадчына Беларусі» можна вылучыць: «сапоцкінскія пісанкі»; драўляныя музычныя інструменты, вырабленыя народным майстрам Мар'янам Скрамблевічам (унесены ў спіс Нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі); Неглюбскія ручнікі; саламяныя павукі-абярэгі; выцінанкі; вырабы шапавалаў; узоры чорна-дымленай керамікі і інш.

Арганізатар выставы - Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Міністр культуры Анатоль Маркевіч прыняў удзел у адкрыцці выставы Арт-пленэр «Башкартастан вачыма сяброў» і РАСІЗА «Расійскія і беларускія мастакі другой паловы ХХ стагоддзя. Жывапіс, графіка, народнае мастацтва».

У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел Міністр культуры Расійскай Федэрацыі Вольга Любімава, Міністр культуры Башкартастана Аміна Шафікава, іншыя высокія госці.

Выступаючы з прывітальным словам, Анатоль Маркевіч адзначыў унікальнасць сумеснага культурнага праекта, які яшчэ раз даказвае глыбокую духоўную роднасць двух народаў.

«Дзякую вам за гасціннасць і ветлівасць, якія мы адчулі з самых першых хвілін знаходжання на блаславёнай башкірскай зямлі. Тут, ва Уфе, на скрыжаванні славянскай і ўсходняй цывілізацый, мы бачым усю разнастайнасць нашых культур і брацкае адзінства. У нас шмат цікавых сумесных задум. Дадзеная выстава абавязкова павінна экспанавацца ў Беларусі - такую прыгажосць павінны бачыць не толькі ў Башкірыі», - заявіў Анатоль Маркевіч.

Унікальная выстаўка дэманструе творы, створаныя вядучымі мастакамі Расіі і Беларусі ў другой палове ХХ стагоддзя, са збораў Дзяржаўнага музейна-выставачнага цэнтра «РАСІЗА», Дзяржаўнага музея-запаведніка «Царыцына», Саюза мастакоў Расіі, Дзяржаўнага Рускага музея.

Прадстаўлены работы беларускіх мастакоў М.Савіцкага, В.Грамыкі, В.Цвіркі, З.Літвінавай, Я.Майсеенкі, Г.Ніскага, І.Лубеннікава, карціны якіх сталі двума самымі вялікімі дамінантамі экспазіцыі, і аднаго са старэйшых беларускіх майстроў, народнага мастака Беларускай ССР Вітольда Бялыніцкага-Бірулі.

Сярод расійскіх аўтараў звяртаюць на сябе ўвагу працы В.Сідарава, братоў Ткачовых, П.Асоўскага, Ш.Бедоева, Т.Назаранкі і іншых.

Гледачам таксама прадстаўлены раздзел дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Расіі і Беларусі: кераміка і габелен, шкло і разьбяное дрэва, пляценне з саломы і драўляныя шкатулкі, гарадзецкая і багародская цацкі і г.д.

Міністр культуры Анатоль Маркевіч на Х Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі паразмаўляў з калегам - Міністрам культуры Расійскай Федэрацыі Вольгай Любімавай.

У ходзе размовы кіраўнікі ведамстваў пацвердзілі гатоўнасць рэалізоўваць дасягнутыя раней дамоўленасці.

На восень 2023 года запланавана правядзенне сумеснага пасяджэння калегій Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі, Дзён духоўнай культуры Расіі, Дзён культуры Беларусі ў Пермскім краі, Дзён культура Татарстана ў Беларусі.

На Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Маркевіч увесь час знаходзіўся ў фокусе СМІ, адказваючы на самыя розныя пытанні.

Але адным з самых незвычайных і запамінальных інтэрв'ю сталі зносіны з карэспандэнтам дзіцяча-юнацкага тэлеканала «Тамыр» Аланам Юсупавым.

У ходзе размовы Анатоль Маркевіч расказаў юнаму журналісту аб культуры Беларусі, аб сваіх уражаннях ад Башкартастана, адзначыў падабенства нацыянальных культур і гасціннасць башкірскага народа. Міністр культуры запрасіў юнага карэспандэнта прыехаць у Мінск.

















arrow
arrow