adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Міністр культуры здзейсніў рабочую паездку ў Дубровенскі раён

29.04.2023

28 красавіка 2023 года Міністр культуры Анатоль Мечыслававіч Маркевіч наведаў Дубровенскі раён Віцебскай вобласці, дзе прыняў удзел у пасяджэнні райвыканкама на тэму «Аб ходзе рэалізацыі Праграмы патрыятычнага выхавання насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2022-2025 гады ў Дубровенскім раёне».

Пасля абмеркавання асноўнага даклада Міністр засяродзіў увагу на наступных пытаннях:

- кадравае забеспячэнне ўстаноў культуры Дубровенскага раёна;

- інфармацыйнае суправаджэнне дзейнасці выканкама;

- праца з беларускімі дыяспарамі за мяжой;

- патрыятычнае выхаванне моладзі.

Таксама з кіраўніцтвам раёна абмеркаваны пытанні заработнай платы работнікаў культуры і спосабы яе павелічэння, павышэння ўзроўню прэстыжу Міжнароднага фестывалю песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне».

У рамках правядзення адзінага дня інфармавання Міністр культуры сустрэўся з работнікамі ўстаноў культуры ў Дубровенскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі.

У ходзе сустрэчы абмеркаваны ключавыя аспекты паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь, актуальныя пытанні развіцця сферы культуры ў сучасных умовах.

У ходзе рабочай паездкі ў Дубровенскі раён Міністр культуры азнаёміўся з экспазіцыяй раённага гісторыка-краязнаўчага музея, наведаў раённы Дом культуры і раённы цэнтр народнай творчасці і культурна-дасугавай дзейнасці, дзе пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей.

Таксама Анатоль Маркевіч усклаў кветкі да помніка ўдзельніцы Вялікай Айчыннай вайны, Герою Савецкага Саюза А.А. Нікандравай і азнаёміўся з работай мемарыяльнага комплексу «Рыленкі».

У ходзе размовы з работнікамі ўстаноў культуры, Міністр абмеркаваў з імі хвалюючыя людзей пытанні:

- рацыянальная аптымізацыя сферы культуры

- ажыццяўленне канцэртнай дзейнасці

- эфектыўнасць працы кінапрадпрыемстваў

- магчымасць вытворчасці кінафільма аб ураджэнцы Дубровенскага раёна, знакамітым мараку Аляксандры Казарскім і многае іншае.

Таксама Анатоль Маркевіч адзначыў унікальнасць экспазіцыі Дубровенскага музея, выказаў зацікаўленасць вопытам адраджэння традыцыйнай Дубровенскай керамікі, вялікую ўвагу ўдзяліў зале Вялікай Айчыннай вайны.

Міністр выказаў словы падзякі ўсім работнікам культуры раёна за адданасць кожнага з іх сваёй справе.

У завяршэннi рабочай паездкі Анатоль Маркевіч прыняў удзел у высадцы алеі памяці з бяроз як сімвала кожнага трэцяга загінуўшага ў гады Вялікай Айчыннай вайны.















arrow
arrow