adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Мультфільм "Лагодны воўк" адабраны ў праграму анімацыйнага фестывалю ў Японіі

19.06.2020

Анімацыйны фільм "Лагодны воўк" кінастудыі "Беларусьфільм" (рэжысёр Наталля Дарвіна) увайшоў у конкурсную праграму Міжнароднага фестывалю анімацыйнага кіно ў Хірасіме (Японія). Мерапрыемства пройдзе 20-24 жніўня, паведамілі БЕЛТА на кінастудыі.

"Мультфільм пабудаваны па матывах казкі беларускага аўтара Алены Масла. У цэнтры апавядання - гісторыя галоднага ваўка, які мае добрае сэрца і есць толькі траву, мёд і п'е гарбату. Але аднойчы зімой голад стаў невыносным і воўк упершыню вырашыў украсці барана", - расказалі на кінастудыі.

Для ўдзелу ў кінафестывалі было пададзена больш за 2 тыс. заявак з усяго свету. У асноўную конкурсную праграму журы адабрала ўсяго 59 работ.-0-


НАВIНЫ БЕЛАРУСI

arrow
arrow