adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Узнагароджанне работнікаў культуры напярэдадні Дня народнага адзінства

13.09.2022

13 верасня напярэдадні Дня народнага адзінства ў Нацыянальным мастацкім музеі праходзіць узнагароджанне работнікаў культуры, якія ўнеслі значны асабісты ўклад у рэалізацыю ў 2022 годзе маштабных культурных праектаў, накіраваных на ўмацаванне адзінства беларускага народа. Узнагароды ўручыў Міністр культуры Анатоль Маркевіч.

Узнагарод удастоены 20 чалавек. У ліку ўзнагароджаных - супрацоўнікі Беларускай дзяржаўнай філармоніі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, цэнтра культуры «Віцебск», Мінскага гарадскога палаца культуры, прадзюсарскага цэнтра «СПАМАШ».

arrow
arrow