adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Намячаем карты руху на перспектыву!!!

12.12.2023

11 снежня 2023 года Міністр культуры Анатоль Мечыслававіч Маркевіч правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь Байжанавым Ерланам Сапаравічам.

Казахстанска-беларускае супрацоўніцтва ў культурна-гуманітарнай сферы развіваецца дынамічна, пашыраюцца сферы і формы ўзаемадзеяння, чаму садзейнічаюць меры дзяржаўнай падтрымкі, дамоўленасці, дасягнутыя на вышэйшым узроўні паміж Кіраўнікамі дзяржаў, а таксама гістарычна блізкія духоўныя сувязі паміж народамі дзвюх краін.

Аднак, існуе неабходнасць стварэння яшчэ больш дзейснага механізма ўзаемадзеяння Беларусі і Казахстана і, у гэтым выпадку, культурны дыялог разглядаецца як важнейшы яго складальнік.

Канкрэтызацыя пагадненняў аб супрацоўніцтве; перспектыўныя шматгадовыя планы; студэнцкі абмен; арганізацыя сумесных мерапрыемстваў у мастацкай; музейнай галіне – гэта толькі некаторыя з пытанняў, якія разглядаюцца падчас афіцыйнай сустрэчы.





arrow
arrow