adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Народны мастак Беларусі Уладзімір Слабодчыкаў адзначае юбілей

21.04.2022

21 красавіка 2022 года народны мастак Беларусі Уладзімір Слабодчыкаў адзначае 70-годдзе.

Яркі талент, вялізная творчая фантазія і найвышэйшае майстэрства дазваляюць Уладзіміру Іванавічу ствараць як буйныя манументальныя творы, так і наватарскія творчыя работы.

Работы майстра вядомы не толькі Беларусі, але і за яе межамі. Яны захоўваюцца ў калекцыях Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, Траццякоўскай галерэі (Расія), музеях Еўропы, ЗША, Кітая, краін Азіі.

Уладзімір Іванавіч з'яўляецца аўтарам мемарыяльных знакаў, устаноўленых у жаночым канцлагеры Равенсбрук і ў канцлагеры Заксэнхаўзен у Германіі, помніка воінам-інтэрнацыяналістам у Бабруйску, скульптурнага рэльефу «Восеньскія святы» ў Нацыянальнай бібліятэцы і многіх іншых.

У.І. Слабодчыкаў скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. З'яўляецца членам Беларускага саюза мастакоў, Расійскай акадэміі мастацтваў, лаўрэатам прэміі Саюзнай дзяржавы. Цяпер працуе загадчыкам кафедры скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Сярод яго вучняў многія прадстаўнікі маладога пакалення беларускіх скульптараў, якія паспяхова прадаўжаюць традыцыі нацыянальнай мастацкай школы.

Міністэрства культуры шчыра віншуе Уладзіміра Іванавіча з юбілеем! Жадаем шчасця, здароўя і новых творчых поспехаў!

arrow
arrow