adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Аб дадатковым конкурсным адборы

12.07.2025

Міністэрства культуры сумесна з зацікаўленымі аб'яўляе дадатковы конкурсны адбор рэжысёрскіх канцэпцый наступных культурных мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню Новага 2026 года і Нараджэння Хрыстовага:

  • дабрачыннае навагодняе прадстаўленне ў рамках акцыі "Нашы дзеці" ў Палацы Рэспублікі (канец снежня 2025 г.);
  • Навагодні баль для моладзі ў Палацы Незалежнасці (канец снежня 2025 г.);
  • дабрачынныя навагоднія святы ў рамках акцыі "Нашы дзеці" ў Палацы Незалежнасці (канец снежня 2025 г. – пачатак студзеня 2026 г.);
  • урачыстая цырымонія ўручэння прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне", спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва і спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Беларускі спартыўны Алімп" і канцэрт майстроў мастацтваў у гонар лаўрэатаў (першая палова студзеня 2026 г.);
  • культурная праграма з нагоды старога Новага года (пляцоўкі - Пераможцаў, 14 і выставачны цэнтр Белэкспа новы)

Да ўдзелу ў адборы запрашаюцца рэжысёры-пастаноўшчыкі тэатральна-відовішчных арганізацый і арганізацый культуры, студэнты і навучэнцы ўстаноў адукацыі ў сферы культуры, якія навучаюцца па спецыяльнасцях "рэжысура тэатра", "рэжысура святаў", "мастацтва эстрады (рэжысура)" і роднасных спецыяльнасцях, а таксама іншыя асобы, якія маюць вопыт правядзення культурных мерапрыемстваў і зацікаўленыя ў падрыхтоўцы культурнай праграмы гэтых мерапрыемстваў.

Рэкамендацыі па падрыхтоўцы рэжысёрскіх канцэпцый (сцэнарных планаў):

  • пры распрацоўцы канцэпцый культурнага мерапрыемства абгрунтаваць унікальнасць праекта, прадугледзець у яе змесце інавацыйныя падыходы пры фарміраванні культурнай праграмы;
  • адлюстраванне ў праграме мерапрыемства тэмы 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, непарыўнай сувязі пакаленняў, Года добраўпарадкавання, іншых важных падзей у грамадска-культурным жыцці краіны, юбілейных дат;
  • паказ лепшых дасягненняў беларускага музычнага, харэаграфічнага акадэмічнага, народнага і эстраднага мастацтва ў розных жанрах;
  • прыцягненне да ўдзелу ў праграме творчых калектываў і выканаўцаў усіх рэгіёнаў краіны, у тым ліку таленавітай моладзі;
  • выкарыстанне новых ідэй, арыгінальных рашэнняў, сучасных тэхналогій і спецэфектаў, прыдатныя для сцэнаграфіі пры падрыхтоўцы мерапрыемства;
  • магчымасць рэалізацыі мерапрыемствы ва ўмовах Рэспублікі Беларусь;
  • прадугледзець праграму працягласцю ад 1 гадзіны і больш (з улікам наяўнай практыкі), якая ўключае ў сябе канцэртныя нумары папулярных беларускіх выканаўцаў і запрошаных расійскіх (замежных) артыстаў.

Рэжысёрская канцэпцыя любога з вышэйзгаданых мерапрыемстваў павінна ўключаць у сябе выклад ідэі і сюжэтнай лініі, структуры пабудовы культурнай праграмы (афіцыйная частка, эпізоды, блокі пры іх наяўнасці), прапановы па творчых калектывах і выканаўцах, плануемых для прыцягнення да ўдзелу ў канцэртнай праграме (прадстаўленні), а таксама па мастацкіх і тэхналагічных рашэннях, спецэфектах, плануемых да выкарыстання пры падрыхтоўцы мастацкага афармлення месца правядзення мерапрыемства і канцэртных нумароў, прапановы па складзе рэжысёрска-пастановачнай групы мерапрыемства, а таксама інфармацыю пра аўтара канцэпцыі з указаннем кантактных дадзеных.

У выпадку выбару рэжысёрскай канцэпцыі, яе аўтар (калектыў аўтараў) павінен быць гатовы ўзяць на сябе фарміраванне рэжысёрска-пастановачнай групы і работу па падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства, а таксама па рэалізацыі заўваг і прапаноў арганізатараў культурнага мерапрыемства, якія ўзнікаюць пры яго падрыхтоўцы і правядзенні.

У выпадку адмовы аўтара рэжысёрскай канцэпцыі альбо ўдзельнікаў сфарміраванай ім рэжысёрска-пастановачнай групы ад падрыхтоўкі і правядзення культурнай праграмы мерапрыемства на любым этапе гэтай работы арганізатары пакідаюць за сабой права рэалізаваць дадзеную канцэпцыю з прыцягненнем іншых спецыялістаў.

Матэрыялы просьба прадставіць (канцэпцыі/ сцэнарныя планы, праекты эскізных рашэнняў мастацкага афармлення) у тэрмін да 01.08.2025 - культурных мерапрыемстваў у рамках акцыі "Нашы дзеці": дабрачыннага навагодняга прадстаўлення ў Палацы Рэспублікі, навагодняга балю для моладзі ў Палацы Незалежнасці, дабрачынных навагодніх святаў у рамках акцыі "Нашы дзеці" ў Палацы Незалежнасці; у тэрмін да 15.08.2025 – культурных мерапрыемстваў па святкаванні Новага 2025 года і Раства Хрыстовагаурачыстай цырымоніі ўручэння прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне", спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва і спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Беларускі спартыўны Алімп" і канцэрта майстроў мастацтваў у гонар лаўрэатаў, культурнай праграмы з нагоды старога Новага года ў электронным выглядзе на электронныя адрасы: ministerstvo@kultura.by, 135@kultura.gov.by, 160-1@kultura.gov.by, з дадаткам кароткага рэзюмэ і дадзеных аўтара сцэнара, рэжысёра-пастаноўшчыка, мастака-пастаноўшчыка (з абавязковым указаннем мабільнага тэлефона і адраса электроннай пошты).

Кансультацыі можна атрымаць па тэлефонах: (017) 203 56 85, 203 90 45, (017) 204 86 09, (017) 203 91 31.

arrow
arrow