У Міністэрстве культуры 29 чэрвеня 2021 года адбылося пасяджэнне журы і падведзены вынікі конкурснага адбору сінопсісаў (сцэнарных заявак) "Мая Беларусь".
У намінацыях "Поўнаметражны фільм, які ў ігравой форме адлюстроўвае падзеі міжваеннага перыяду і гістарычнае значэнне ўз'яднання Заходняй Беларусі і БССР", "Поўнаметражны фільм у ігравой форме, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў" па выніках пасяджэння журы пераможцы не вызначаны.
Міністэрства культуры сумесна з Нацыянальнай кінастудыяй "Беларусьфільм" плануе прадоўжыць работу па правядзенні конкурснага адбору сінопсісаў (сцэнарных заявак).