adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Аб рабоце РУП "Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" у 2024 годзе і перспектывах развіцця беларускага кінематографа ў цэлым ішла сёння размова на пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

19.11.2024

Былі заслуханы даклады адказных асоб, у т.л. генеральнага дырэктара кінастудыі "Беларусьфільм" Юрыя Алексея; старанна прааналізаваны фінансава-эканамічныя паказчыкі дзейнасці прадпрыемства, разгледжаны прапановы па далейшым развіцці кінастудыі і пытанне аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве, якое дазваляе рэалізоўваць важныя сацыяльныя праекты.

Размова ішла і аб стварэнні новых айчынных фільмаў і іх тэматыцы. Так, у студзені - кастрычніку б.г. Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" завяршыла вытворчасць 2 фільмаў у ігравой форме, 1 у змешанай, 3 у анімацыйнай і 14 у неігравой форме. Было адзначана, што фільмы мелі поспех у беларускай публікі. Ад удзельнікаў пасяджэння прагучала пажаданне ўбачыць не толькі айчынныя фільмы, але і серыялы. 

Гаварылася аб наладжванні супрацоўніцтва з калегамі — кінавытворцамі іншых краін, аб практыцы арганізацыі адначасовых прэм'ерных паказаў кінастужак, зробленых Нацыянальнай кінастудыяй "Беларусьфільм", у нашай рэспубліцы і ў замежных краінах. 

Вялікая ўвага была ўдзелена развіццю дагаворных узаемаадносін кінастудыі з ВНУ, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку спецыялістаў для сферы культуры, а таксама аб важнасці замацавання моладзі на першым працоўным месцы і стварэнні для гэтага ўмоў. Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Маркевіч падкрэсліў, што час патрабуе ад работнікаў культуры пастаяннага ўдасканалення метадаў работы і высокай адказнасці.

arrow
arrow