Аб пасяджэнні Рабочай групы па кінематаграфіі дзяржаў - удзельніц СНД
У Выканаўчым камітэце СНД 20 красавіка 2022 года адбылося пасяджэнне Рабочай групы па кінематаграфіі дзяржаў - удзельніц СНД.
Ад беларускага боку ў пасяджэнні прынялі ўдзел - першы намеснік Міністра культуры Валерый Іванавіч Грамада, начальнік аддзела па кінематаграфіі Міністэрства культуры Кацярына Валер'еўна Панамарова, генеральны дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм» Уладзімір Міхайлавіч Карачэўскі.
Паседжанне адкрыў Сазонаў Аляксей Андрэевіч, дырэктар дэпартамента гуманітарнага супрацоўніцтва, агульнапалітычных і сацыяльных праблем Выканаўчага камітэта СНД.
Прадстаўнікі Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Таджыкістан і Рэспублікі Узбекістан праінфармавалі членаў Рабочай групы аб выніках пасяджэнняў кіраўнікоў нацыянальных кінастудый краін СНД і Грузіі, якія адбыліся ў лістападзе і снежні 2021 года ў Мінску і Ташкенце, у сакавіку 2022 года - у Душанбэ.
Таксама разгледжаны ініцыятывы па пытаннях узаемадзеяння дзяржаў - удзельніц СНД у сферы кінематаграфіі і іх магчымая далейшая прапрацоўка ў рамках дзейнасці Рабочай групы.
Удзельнікамі пасяджэння ўнесена прапанова аб уключэнні ў мерапрыемствы XXVIII Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» конкурснай праграмы фільмаў краін СНД і Грузіі.
Беларускі бок выступіў з прапановай аб правядзенні ў рамках кінафестывалю «Лiстапад» пітчынгу праектаў для сучаснай вытворчасці і пітчынгу праектаў дэбютантаў (маладога кіно).