Навучальны курс "Актуальныя пытанні развіцця сферы культуры"
Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму арганізаваны навучальны курс "Актуальныя пытанні развіцця сферы культуры", які праходзіць у г. Бабруйску.
Удзел бяруць кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкамаў, гаррайвыканкамаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры.
З дакладамі выступілі: Ходар Генадзь Мікалаевіч, кансультант упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь; Юркевіч Марына Браніславаўна, начальнік аддзела ўстаноў адукацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь; Ствалова Таццяна Уладзіміраўна, начальнік юрыдычнага аддзела Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь; Пушнова Наталля Леанідаўна, намеснік начальніка ўпраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама.
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)