adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Абвешчаны конкурсы для таленавітых маладых кінематаграфістаў!

09.08.2022

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь з 5 жніўня 2022 г. па 31 кастрычніка 2022 г. праводзіць конкурс сінопсісаў (сцэнарных заявак) фільма па тэме «Легенды беларускага спорту».

Конкурс праводзіцца ў мэтах:

адбору сінопсісаў (сцэнарных заявак) для стварэння літаратурнага сцэнарыя і далейшай вытворчасці на яго аснове высокамастацкага фільма ў ігравой форме, прысвечанага легендарнаму беларускаму спартсмену мінскага футбольнага клуба «Дынама» Аляксандру Пракапенка;

стварэння прывабнага іміджу Рэспублікі Беларусь і беларускага спорту;

павышэння мастацкага і творчага ўзроўню сучасных фільмаў;

міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы кінавытворчасці і ўмацавання беларуска-расійскага культурнага супрацоўніцтва.

Пераможца конкурсу атрымлівае грашовую прэмію ў памеры 100 (сто) базавых велічынь і права на заключэнне дагавора з кінастудыяй на стварэнне літаратурнага сцэнарыя па сінопсісе (сцэнарнай заяўцы) і перадачу маёмасных правоў на яго выкарыстанне.

Інструкцыя аб парадку арганізацыі і правядзення ў 2022 годзе конкурсу размяшчаецца ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт на афіцыйным сайце Міністэрства культуры kultura.by (у раздзеле «конкурсы»).

Інструкцыя


З мэтай выяўлення і падтрымкі таленавітай моладзі і яе далейшага прыцягнення ў кінематограф Рэспублікі Беларусь з 8 жніўня 2022 г. па 23 лістапада 2023 г. Міністэрства культуры праводзіць конкурс рэжысёрскіх эксплікацый кароткаметражных студэнцкіх фільмаў.

Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца студэнты ўстаноў вышэйшай адукацыі (уключаючы выпускнікоў), магістранты, якія з'яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, а таксама замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Конкурс з'яўляецца адкрытым і праводзіцца ў тры этапы па наступных намінацыях:

- кароткаметражны фільм у неігравой форме па тэме «Мой родны кут» (гісторыя малых гарадоў, вёсак, раённых цэнтраў Беларусі);

- кароткаметражны фільм у ігравой форме па тэме «Першае каханне»;

- кароткаметражны фільм у ігравой форме па тэме «Гарадскія легенды» (камедыя, містыка, фальклор).

Першы этап - адбор творчых канцэпцый (рэжысёрскіх эксплікацый) у форме вочнай абароны праектаў.

Другі этап - стварэнне фільмаў.

Трэці этап - удзел фільмаў-пераможцаў у XXIX Мінскім Міжнародным кінафестывалі «Лістапад» у конкурснай праграме «Кіно маладых» у лістападзе 2023 года.

Фінансаванне вытворчасці фільмаў пераможцаў ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 красавіка 2021 г. № 146 «Аб развіцці кінематаграфіі» (на вытворчасць усіх фільмаў-пераможцаў могуць быць накіраваны сродкі ў памеры не больш за 300 тысяч беларускіх рублёў) .

З Інструкцыяй аб парадку арганізацыі і правядзення ў 2022 - 2023 г.г. конкурснага адбору рэжысёрскіх эксплікацый кароткаметражных студэнцкіх фільмаў можна азнаёміцца ​​на сайце kultura.by (у раздзеле «конкурсы»).

Інструкцыя

arrow
arrow