adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Адкрыццё Дзён культуры Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь

08.11.2023

Выдатныя джазавыя ноткі гучаць са сцэны Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі, а гэта значыць, што  доўгачаканае адкрыццё Дзён культуры Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь адбылося! І песціць слых гледача музыка сусветна вядомага дзяржаўнага камернага аркестра імя Алега Лундстрэма. Гэта сапраўдны падарунак для беларусаў, як адзначыў у сваім выступе Анатоль Мечыслававіч Маркевіч. "За апошнія гады культурныя праекты Беларусі і Расіі сталі мацнейшымі. І не толькі на ўзроўні міністэрстваў, але і рэгіёнаў, мастацкіх калектываў і выдатных творчых асоб-патрыётаў".

З прывітальным словам выступіла таксама Вольга Барысаўна Любімава, дапоўніўшы сваёй прамовай імкненне да прадаўжэння дынамічнага развіцця і супрацоўніцтва абедзвюх дзяржаў, раскрываючы вялікі патэнцыял сферы культуры і мастацтва.





arrow
arrow